Куддус Хаджам’яравіч Кужам’яраў

Куддус[2] Хаджам’яравіч Кужам’яраў (уйг. Қуддус Ғоҗамияров; 21 мая 1918, с. Кайназар Енбекшыказахскага раёна Алмацінскай вобласці Казахстан — 8 красавіка 1994) — казахскі кампазітар, педагог. Заснавальнік уйгурскай прафесійнай музыкі. Народны артыст Казахстана (1973). Народны артыст СССР (1987).

Куддус Хаджам’яравіч Кужам’яраў
Дата нараджэння 21 мая 1918(1918-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1994(1994-04-08)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст Казахскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 мая 1918 года ў сяле Кайназар (цяпер — Енбекшыказахскі раён Алмацінскай вобласці Казахстана).[3] Калі яму было 3 месяцы, памёр бацька.[4]

Калі Куддус Кужам’яраў прыехаў у Алма-Ату паступаць у музычна-драматычны тэхнікум (цяпер Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага[5]), яму не споўнілася яшчэ 16 гадоў. Вучыўся ў перыяд 1933—1939 гадоў, спачатку па класе скрыпкі, потым перайшоў на фартэпіяннае аддзяленне, дзе пачаў складаць музыку. Здаў іспыты на кампазітарскі факультэт Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага. Аднак з-за пачатку вайны вучобу прыйшлося адкласці — яго прызвалі ў Чырвоную армію.[6] Член ВКП(б) з 1943 года.[7] Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе вярнуўся ў Алма-Ату.

У 1951 годзе скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю па класу кампазіцыі ў Я. Брусілоўскага, з 1953 года выкладаў у ёй, у 1957—1967 гадах — рэктар кансерваторыі, з 1965 года — прафесар.

Пасля заканчэння Алма-Ацінскай кансерваторыі ў 1951—1952 гадах стажыраваўся ў Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (клас В. Я. Шабаліна  (руск.)).[8]

У 1952 годзе — мастацкі кіраўнік Казахскага радыё  (руск.).

Удзельнік міжнародных фестываляў у Тэгеране ў 1961 годзе і ў Багдадзе ў 1964 годзе.[7] У 1976 годзе — член журы Усесаюзнага фестывалю творчасці маладых кампазітараў і студэнтаў музычных ВНУ СССР у Ленінградзе.

Памёр 8 красавіка (па іншых крыніцах — 10 красавіка[9][10]) 1994 года ў Алма-Аце. Пахаваны на Кенсайскіх могілках.[4][11]

Творчасць правіць

Сярод твораў: оперы «Назугум» (паст.1956), «Залатыя горы» (з Н. Тлендыевым, 1960), «Садыр-асілак» (1975), балет «Чын Тамур» (1969); араторыя «Квітней, Сямірэчча» (1970); кантата «Радзіма» (1986); вакальна-сімфанічныя паэмы (1982, 1984); 5 сімфоній (1971—1987), 8 сімфанічных паэм (1950—1988); 4 канцэрты для інструментаў (1973—1986) і голасу (1988) з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі, хары, песні, музыка да драматычных спектакляў і інш.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Quddus, Koudous Khodjamiarovitch, Қуддус, Куддус Ходжамьярович, Kuddus Khojamyarov // Musicalics
  2. Напісанне імя паводле БЭ т.8
  3. Кужамьяров, Куддус Кужамьярович // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0)
  4. а б Персональный сайт — Кужамьяров Куддус Ходжамьярович. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2015. Праверана 8 верасня 2014.
  5. Алматинский Музыкальный Колледж им. Чайковского(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  6. Сара Кузембаева.. Он жил музыкой. К 90-летию Куддуса Кужамьярова (1918—1994) (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 24 чэрвеня 2009.(недаступная спасылка)
  7. а б Казахская ССР: краткая энциклопедия / Гл. ред. Р. Н. Нургалиев. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской советской энциклопедии, 1991. — Т. 4: Язык. Литература. Фольклор. Искусство. Архитектура. — С. 338—339. — 31 300 экз. — ISBN 5-89800-023-2.
  8. Кужамьяров Куддус Ходжамьярович / Измайлова Л. В. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  9. История развития культурной жизни в Талгаре. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  10. История культурной жизни в Талгаре. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2014. Праверана 8 верасня 2014.
  11. Место захоронения. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 23 красавіка 2022.

Літаратура правіць