Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага

Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага — першая ў Казахстане музычная навучальная ўстанова.[1]

Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага
Тып вышэйшая музычная навучальная ўстанова[d]
Размяшчэнне

Першым дырэктарам быў Сагыр Камалаў  (руск.), а яго намеснікам — будучы акадэмік, казахскі кампазітар Ахмет Жубанаў.

Гісторыя правіць

Алма-Ацінскае музычнае вучылішча імя П. І. Чайкоўскага адкрылася ў 1931 годзе.

23 красавіка 1932 года выйшла пастанова «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», і ў верасні 1932 года быў адкрыты музычна-драматычны тэхнікум. Першы дырэктар тэхнікума — савецкі, казахскі пісьменнік, драматург Сагыр Аймагамбетавіч Камалаў  (руск.).

У год адкрыцця было прынята 30 вучняў. У 1933—1934 навучальным годзе студэнцкі кантынгент складаў ужо 130 чалавек, у іх ліку было 25 студэнтаў тэатральнага аддзялення. Урад Рэспублікі вырашыў адклікаць аспіранта Ленінградскай акадэміі мастацтвазнаўства Ахмета Куанавіча Жубанава і прызначыць яго намеснікам дырэктара. Неўзабаве па ініцыятыве А. Жубанава была створана эксперыментальная музычная майстэрня па ўдасканаленні народных інструментаў, адкрыты навукова-даследчы кабінет па запісе і вывучэнні народнай музыкі, арганізаваны студэнцкі ансамбль казахскіх народных інструментаў, які на Першым Усеказахстанскім злёце народных талентаў у 1934 годзе прадэманстраваў сваё майстэрства. Пастановай Прэзідыума КазЦВК было прынятае рашэнне аб стварэнні на аснове студэнцкага ансамбля аркестра казахскіх нацыянальных інструментаў (цяпер — Казахскі Дзяржаўны акадэмічны аркестр народных інструментаў імя Курмангазы  (руск.)), дырыжорам і мастацкім кіраўніком якога быў прызначаны Ахмет Жубанаў.

У 1940 годзе ў гонар 100-гадовага юбілею П. І. Чайкоўскага вучылішчу было прысвоена імя кампазітара.

11 снежня 1995 года Загадам № 312 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Казахстан музычнае вучылішча імя П. Чайкоўскага было пераўтворана ў музычны каледж.

У адпаведнасці з пастановай Урада Рэспублікі Казахстан ад 27 жніўня 1999 года №1264 «Аб рэарганізацыі ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, адукацыі і спорту Рэспублікі Казахстан» музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага становіцца Рэспубліканскім дзяржаўным казённым прадпрыемствам «Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага».

У 2017 годзе Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага першым сярод адукацыйных устаноў у сферы мастацтва паспяхова прайшоў працэс Міжнароднай акрэдытацыі.

Зноскі

  1. История – Алматинский Музыкальный Колледж имени П.Чайковского (англ.). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 7 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць