Нургіса Атабаевіч Тлендыеў

Нургіса Атабаевіч Тленды́еў (каз.: Нұрғиса Атабайұлы Тілендиев; 1 красавіка 1925 — 15 кастрычніка 1998) — казахскі дырыжор, кампазітар. Народны артыст Казахскай ССР (1975). Народны артыст СССР (1984). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1978).

Нургіса Атабаевіч Тлендыеў
Дата нараджэння 1 красавіка 1925(1925-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1998(1998-10-15) (73 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар
Жанры опера
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Казахскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся і вырас у ауле Шылікемер (цяпер — сяло Нургіса Тлендыеў Ілійскага раёна, Алмацінская вобласць, Казахстан). Паходзіць з племені Шапрашты  (руск.).

У дзяцінстве бацька навучыў яго добра гуляць на домбры.

У 1933 годзе А. Жубанаў прывёў яго ў музычна-драматычны тэхнікум (цяпер Алмацінскі музычны каледж імя П. І. Чайкоўскага), дзе быў арганізаваны аркестр народных інструментаў (цяпер Казахскі дзяржаўны акадэмічны аркестр народных інструментаў імя Курмангазы). У дванаццаць гадоў Н. Тлендыева прызначылі канцэртмайстрам, а ў чатырнаццаць — дырыжорам.

У гады вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт.[1]

У 1949 годзе скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю, у 1953 годзе — Маскоўскую кансерваторыю.

У 1940—1943 гадах — у Казахскім аркестры народных інструментаў імя Курмангазы (1960—1964 — яго галоўны дырыжор).

У 1953—1960 — дырыжор Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая.

У 1968—1981 гадах — галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Казахфільм».

З 1981 года — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор фальклорна-этнаграфічнага аркестра «Атрар сазы» Казахскай філармоніі. Аркестр стаў лаўрэатам Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў  (руск.), лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола  (руск.) (1985), лаўрэатам прэміі Міжнароднага фонду ім. Жамбыла (1996).

Выкладаў у Казахскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Курмангазы (прафесар).[2]

Член Саюза кінематаграфістаў Казахскай ССР.[3]

Памёр 15 кастрычніка 1998 года ў Алма-Аце. Пахаваны ў маўзалея Жамбыла ў сяле Жамбыл Жамбылскага раёна Алмацінскай вобласці.

Творчасць правіць

Аўтар больш за 500 музычных твораў у розных жанрах: песні, кюі, рамансы, уверцюры, паэмы, кантаты, опера, балет і інш.

Сярод яго твораў: опера «Алтын таулар» (бел.: Залатыя горы) (разам з К. Кужам’яравым, 1961); балеты «Артэке» (балет-паэма) (1957), «Достык жолымен» (бел.: Шляхам сяброўства) (разам з Л. Сцяпанавым  (руск.), 1958); кантата «Мой Казахстан» (1959); уверцюры «Халық қуанышы» (1963), «Қайрат» (1964), «Жеңіс солдаты» (1975); аркестравая паэма «Ата толгау» (1962); кюі «Аққу», «Аңсау», «Арман» і іншыя; музыка да звыш 40 спектакляў Казахскага тэатра драмы імя М. Аўэзава і Алма-Ацінскага ТЮГа  (руск.), мастацкім, дакументальным і мультыплікацыйным фільмам.

Зноскі

  1. Память народа. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 14 студзеня 2018.
  2. Тлендиев Нургиса Атабаевич — Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия — статья. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 19 верасня 2014.
  3. Тлендеев, Нургис Атабаевич — RuData.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 красавіка 2012.

Літаратура правіць