Міхаіл Іванавіч Чулакі

Міхаіл Іванавіч Чулакі (19 лістапада 1908, г. Сімферопаль, Рэспубліка Крым — 29 студзеня 1989) — расійскі кампазітар, педагог, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст Расіі (1969). Дзяржаўныя прэміі СССР 1947, 1948, 1950.

Міхаіл Іванавіч Чулакі
Дата нараджэння 6 (19) лістапада 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1989(1989-01-29) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Mikhail Chulaki[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Yakov Bogorad[d] і Уладзімір Уладзіміравіч Шчарбачоў[d]
Прафесіі кампазітар, музычны педагог
Жанры балет і сімфонія
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 (19) лістапада 1908 года ў Сімферопалі ў сям’і судовага прыстава Сімферопальскага акруговага суда[2] Івана Ільіча Чулакі. Скончыў Сімферопальскі музычны тэхнікум (цяпер — Сімферопальскае музычнае вучылішча імя П. І. Чайкоўскага  (руск.)).

У 1931 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі У. Шчарбачова  (руск.).

У 1937—1939 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік Ленінградскай філармоніі.

З 1951 года працаваў у Камітэце па справах мастацтваў пры СМ СССР, у Міністэрстве культуры СССР  (руск.).

У 1955—1959 гадах і ў 1963—1970 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра ў Маскве.

З 1933 года выкладаў у Ленінградскай, з 1948 года — у Маскоўскай кансерваторыях, з 1962 года — прафесар. Сярод яго вучняў: М. А. Бегаліеў  (руск.), В. В. Бяляеў, Л. Б. Бабылёў, С. В. Жукаў  (руск.), С. Ю. Каспараў  (руск.), Я. П. Крылатаў, А. П. Немцін  (руск.), В. У. Пальчун, Н. М. Шахматаў.

З 1948 года — сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1959 года — Саюза кампазітараў Расіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 6 і 7 скліканняў.

Памёр 29 студзеня 1989 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках Масквы.

Творчасць правіць

Сярод твораў: балеты «Казка пра папа і работніка яго Балду» (паст. 1940), «Уяўны жаніх» (паст. 1946), «Юнацтва» (паст. 1947), «Іван Грозны» (на аснове музыкі С. Пракоф’ева да аднайменага балета, паст. 1975); опера «Малады марак сусвету» (1977); 4 сімфоніі (1930—1937), сімфанічны цыкл «Песні і танцы старой Францыі» (1959), кантаты.

Аўтар кніг «Інструменты сімфанічнага аркестра» (1950), «Жывыя ў памяці маёй» (1990). музычна-крытычных артыкулаў.

Зноскі

  1. Чулаки Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Список чинам Таврической губернии на 1908 год // Адрес-календарь и справочная книга Таврической губернии на 1908 год. — Симферополь : Таврическая Губернская Типография, 1908. — С. 32

Літаратура правіць