Яўген Паўлавіч Крылатаў

савецкі і расійскі кампазітар

Яўге́н Па́ўлавіч Крыла́таў (23 лютага 1934, Лысьва, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 8 мая 2019, Масква, Расія[2]) — савецкі і расійскі кампазітар. Напісаў музыку болей чым да 120 фільмаў і мультфільмаў. Член Саюза кампазітараў, Саюза кінематаграфістаў і Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Жыў і працаваў у Маскве.

Яўген Паўлавіч Крылатаў
руск.: Евгений Павлович Крылатов
Eugene Krylatov.jpg
Дата нараджэння 23 лютага 1934(1934-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2019(2019-05-08)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расія
Адукацыя
Прафесія кампазітар, кінакампазітар, піяніст
Кірунак песня
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР
IMDb ID 0472977
www.krylatov.ru
Commons-logo.svg Яўген Паўлавіч Крылатаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 23 лютага 1934 года ў горадзе Лысьва Свярдлоўскай вобласці. Бацька — Павел Крылатаў (1908 г. нар.), маці — Зоя Крылатава (1912 г. нар.). Калі Яўгену было 2 рокі, сям’я пераехала ў Матавіліху — рабочае прымесце Пярмі, дзе ягоныя бацькі працавалі на заводзе.

Скончыў Матавіліхінскую музычную школу, Пермскае музычнае вучылішча. У 1953—1959 — у Маскоўскай кансерваторыі па класе сачынення і па класе фартэпіяна. Сярод ягоных дыпломных прац — фартэпіянны канцэрт, «Памірскае капрычыё», балет «Цветик-семицветик».

Працаваў у драматычным тэатры, ягоныя творы пачынаюць гучаць па радыё. Яўген Крылатаў пісаў музыку да спектакляў Малога тэатра, Рыжскага тэатра рускай драмы, ТЮЗа і інш.

Пачаткам яго шырокай кампазітарскай вядомасці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў «Умка» (1965) і «Дзед Мароз і лета»; кінафільмаў «Пра каханне» (1970), «Здабытак рэспублікі» (1971), «Вох ужо гэтая Наста» (1971).

Напісаў музыку да мастацкіх карцін «И тогда я сказал — нет…» (1973), «Ищу человека» (1973), «Не болит голова у дятла» (1974), «Смятение чувств» (1977), «И это всё о нём» (1977), «С любимыми не расставайтесь» (1979), «Приключения Электроника» (1979), «Гостья из будущего» (1985), «Лиловый шар» (1987), «Не покидай…» (1989), «Первый мост» (1995), «Дети понедельника» (1997), мультыплікацыйнай трылогіі «Трое из Простоквашино» і шматлікіх іншых. З’яўляецца аўтарам музыкі да болей чым 140 фільмаў — дакументальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.

Сям’яПравіць

Жонка — Сявіль Крылатава (1936 г. нар.), юрыст. Сын — Павел Крылатаў (1958 г. нар.), кінасцэнарыст, аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Бабнік», «Паварот ключа» і інш. Дачка — Марыя Крылатава (1965 г. нар.) — музыказнаўца паводле адукацыі, прысвяціла сябе вывучэнню хрысціянства.

УзнагародыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.217;
  • Музыка: Большой Энциклопедический словарь. М.. 1998. — С.280.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Evgenij Pavlovich Krylatov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Памёр кампазітар Яўген Крылатаў

СпасылкіПравіць