Міхаіл Іванавіч Чулакі
Міхаіл Іванавіч Чулакі (19 лістапада 1908, г. Сімферопаль, Рэспубліка Крым — 29 студзеня 1989) — расійскі кампазітар, педагог, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст Расіі (1969). Дзяржаўныя прэміі СССР 1947, 1948, 1950.
Міхаіл Іванавіч Чулакі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (19) лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1989 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Mikhail Chulaki[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Yakov Bogorad[d] і Уладзімір Уладзіміравіч Шчарбачоў[d] |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог |
Жанры | балет і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 (19) лістапада 1908 года ў Сімферопалі ў сям’і судовага прыстава Сімферопальскага акруговага суда[2] Івана Ільіча Чулакі. Скончыў Сімферопальскі музычны тэхнікум (цяпер — Сімферопальскае музычнае вучылішча імя П. І. Чайкоўскага ).
У 1931 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класе кампазіцыі У. Шчарбачова .
У 1937—1939 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік Ленінградскай філармоніі.
З 1951 года працаваў у Камітэце па справах мастацтваў пры СМ СССР, у Міністэрстве культуры СССР .
У 1955—1959 гадах і ў 1963—1970 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра ў Маскве.
З 1933 года выкладаў у Ленінградскай, з 1948 года — у Маскоўскай кансерваторыях, з 1962 года — прафесар. Сярод яго вучняў: М. А. Бегаліеў , В. В. Бяляеў, Л. Б. Бабылёў, С. В. Жукаў , С. Ю. Каспараў , Я. П. Крылатаў, А. П. Немцін , В. У. Пальчун, Н. М. Шахматаў.
З 1948 года — сакратар Саюза кампазітараў СССР, з 1959 года — Саюза кампазітараў Расіі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 6 і 7 скліканняў.
Памёр 29 студзеня 1989 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках Масквы.
Творчасць
правіцьСярод твораў: балеты «Казка пра папа і работніка яго Балду» (паст. 1940), «Уяўны жаніх» (паст. 1946), «Юнацтва» (паст. 1947), «Іван Грозны» (на аснове музыкі С. Пракоф’ева да аднайменага балета, паст. 1975); опера «Малады марак сусвету» (1977); 4 сімфоніі (1930—1937), сімфанічны цыкл «Песні і танцы старой Францыі» (1959), кантаты.
Аўтар кніг «Інструменты сімфанічнага аркестра» (1950), «Жывыя ў памяці маёй» (1990). музычна-крытычных артыкулаў.
Зноскі
- ↑ Чулаки Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Список чинам Таврической губернии на 1908 год // Адрес-календарь и справочная книга Таврической губернии на 1908 год. — Симферополь : Таврическая Губернская Типография, 1908. — С. 32
Літаратура
правіць- Чулакі Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).