Карл Іванавіч Росі
Карл Іва́навіч Ро́сі (італ.: Carlo di Giovanni Rossi; 1775—1849) — расійскі архітэктар італьянскага паходжання, аўтар шматлікіх будынкаў і архітэктурных ансамбляў у Санкт-Пецярбургу і яго ваколіцах.
Карл Іванавіч Росі | |||
---|---|---|---|
італ.: Carlo di Giovanni Rossi | |||
Дата нараджэння | 18 (29) снежня 1775 | ||
Месца нараджэння | Неапаль, Неапалітанскае каралеўства | ||
Дата смерці | 6 (18) красавіка 1849 (73 гады) | ||
Месца смерці | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя | ||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | Расійская імперыя | ||
Альма-матар | |||
Працы і дасягненні | |||
Член у | |||
Працаваў у гарадах | Масква, Санкт-Пецярбург, Паўлаўск, Таржок, Цвер | ||
Архітэктурны стыль | Ампір, класіцызм | ||
Найважнейшыя пабудовы | |||
Узнагароды |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКарла дзі Джавані (Карл Іванавіч) Росі нарадзіўся ў Неапалі. З 1787 года разам з маці, балерынай Гертрудай Росі, і айчымам, выдатным балетным танцорам Шарлем Ле Пікам , жыў у Расіі, у Санкт-Пецярбургу, куды быў запрошаны яго знакаміты айчым.
У 1788 годзе Росі паступае ў вядомую нямецкую школу St. Petri-Schule . Будучы з дзяцінства звязаным са светам мастацтваў, Росі навучаўся ў архітэктара Вінчэнца Брэна. У 1795 ён паступае на службу ў Адміралцейскую калегію архітэктуры чарцёжнікам. З 1796 быў памочнікам Брэна на будаўніцтве Міхайлаўскага замка. У 1801 годзе робіцца архітэктурным памочнікам 10 класа. У 1802 годзе Росі атрымлівае замежную камандзіроўку для завяршэння адукацыі і выязджае на два гады ў Італію.
У 1806 годзе Росі становіцца архітэктарам Кабінета. Аднак спачатку ён атрымлівае працу не як архітэктар, а як мастак па фарфоры, і два гады працуе на фарфоравым і шкляным заводзе. У жніўні 1808 Росі камандзіраны ў Маскву, у Экспедыцыю крамлёўскага будавання . З маскоўскіх твораў дойліда (неагатычная Кацярынінская царква Вазнясенскага манастыра ў Крамлі, драўляны тэатр на Арбацкай плошчы) практычна нічога не захавалася. У 1809 годзе Росі займаецца перабудовай Пуцявога палаца Кацярыны Паўлаўны ў Цверы.
У 1815 годзе Росі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прызначаны членам Камітэта збудаванняў і гідраўлічных работ . Да ранніх работ Росі ў Пецярбургу і яго ваколіцах адносяцца рэканструкцыя Анічкава палаца (1816), шэраг павільёнаў і бібліятэка ў Паўлаўскім палацы (1815—1822), Ялагін палац з аранжарэяй і павільёнамі (1816—1818).
Галоўнай сферай дзейнасці Росі стала стварэнне гарадскіх архітэктурных ансамбляў. Шмат у чым дзякуючы яму Пецярбург атрымаў новае аблічча, ператварыўшыся ў цэнтр гіганцкай імперыі, ганарлівай сваімі перамогамі над Напалеонам. Яго праекты мелі гарманічнае спалучэнне архітэктурных форм з алегарычнай скульптурай, наватарскія канструктыўныя прыёмы (напрыклад, металічныя перакрыцці).
Выдатнае архітэктурнае і горадабудаўнічае майстэрства Росі ўвасоблена ў ансамблях Міхайлаўскага палаца з прылеглымі да яго садам і плошчай (1819—1825), Палацавай плошчы з грандыёзным дугападобным будынкам Галоўнага штаба і трыумфальнай аркай (1819—1829), Сенацкай плошчы з будынкамі Сената і Сінода (1829—1834), Александрыйскай плошчай з будынкамі Александрынскага тэатра (1827—1832), новага корпуса Імператарскай публічнай бібліятэкі і двума аднароднымі працяглымі карпусамі Тэатральнай вуліцы (цяпер вуліца Дойліда Росі).
Увайшоўшы ў канфлікт з асяроддзем Мікалая I, Росі ў 1832 годзе сышоў у адстаўку, звольніўшыся «ад усіх заняткаў па будынках». Адной з апошніх пабудоў Росі была званіца Юр’ева манастыра блізу Вялікага Ноўгарада.
Архітэктар памёр у Санкт-Пецярбургу. Быў пахаваны на Волкаўскіх лютэранскіх могілках . Перапахаваны ў некропалі Аляксандра-Неўскай лаўры[1].
Фільмаграфія
правіцьТворчасці архітэктара прысвечаны фільмы «Росси» і «Павловский дворец» дакументальнага цыклу «Красуйся, град Петров!» (2011—2013).
Зноскі
Літаратура
правіць- Вейнерт Н. Росси. М.-Л.: Искусство, 1939.
- Гримм Г. Г. Ансамбли Росси. Площадь искусств и площадь Островского. М.-Л.: Искусство, 1946.
- Жилинский Я. Здание Главного штаба. Исторический очерк. СПб., 1892.
- Пилявский В. И. Зодчий Росси. М.-Л.: ГИАиГ, 1951.
- Росси, Карл Иванович (1775—1849). Каталог архитектурных чертежей и проектов предметов прикладного искусства. К 200-летию со дня рождения. Л., 1975.
- Тарановская М. З. Карл Росси. Архитектор. Градостроитель. Художник. Л.: Стройиздат, 1980.
- Карпова Е. В., Кузнецов С. О. Исчезнувшие интерьеры Строгановского дворца // Памятники культуры. Новые открытия. 1999. М., 2000, С.480-492 [о работе Росси в Строгановском дворце].
- Турчин В. С. Александр I и неоклассицизм в России. Стиль империи или империя как стиль. М.: Жираф, 2001.
- Шуйский В. К. Карло Росси. СПб.: Стройиздат, 2001.
- Кириков Б. М. Архитектурные памятники Санкт-Петербурга. — 2-е изд. — СПб.: Коло , 2007. — 384 с.
- О. Форш Михайловский замок. Л.: Классики и современники. Советская литература, 1946.
Спасылкі
правіцьКарл Іванавіч Росі на Вікісховішчы |
- 200 лет со дня рождения К. И. Росси 1775—1975(недаступная спасылка) Серия спичечных этикеток к 200-летнему юбилею (руск.)