Імператарскі фарфоравы завод

Імператарскі фарфоравы завод — адно з найстарэйшых у Еўропе, першае і адно з найбуйнейшых у Расіі прадпрыемстваў па вытворчасці мастацкіх фарфоравых вырабаў. Размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, заснаваны ў 1744 годзе.

Імператарскі фарфоравы завод
руск.: Импера́торский фарфо́ровый заво́д
Тып публічная кампанія
Заснаванне 1744
Заснавальнікі Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў
Краіна
Адрас
Галіна фарфора-фаянсавая прамысловасць[d]
Сайт ipm.ru (руск.)

Першапачаткова называўся «Неўская парцэлінавая мануфактура», з 1765 года — Імператарскі фарфоравы завод, з 1917 года — Дзяржаўны фарфоравы завод (ДФЗ — абрэвіятура кляйма). З 1924 года — Ленінградскі фарфоравы завод. У 1925 годзе заводу ў сувязі з 200-годдзем Расійскай акадэміі навук было прысвоена імя М. В. Ламаносава; прадпрыемства атрымала афіцыйнае найменне — Ленінградскі фарфоравы завод імя М. В. Ламаносава, нароўні з якім мела ўжыванне кароткая форма — Ленінградскі фарфоравы завод (ЛФЗ — абрэвіятура кляйма тлумачылася і як Ламаносаўскі фарфоравы завод) — да 2005 года.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1.
  • Императорский фарфоровый завод, 1744—1904 / под науч. ред. В. В. Знаменова. — Санкт-Петербург; Москва: Глобал Вью; Санкт-Петербург Оркестр, 2008. — 767 с. — ISBN 5-87685-064-0.

Спасылкі

правіць