Еркегалі Рахмадыевіч Рахмадыеў

Еркегалі Рахмадыевіч Рахмады́еў (каз.: Еркеғали Рахмадиұлы Рахмадиев; 1 жніўня 1932, аул № 9 Семіпалацінскай вобласці, Казахстан — 9 красавіка 2013[1]) — казахскі кампазітар, педагог. Народны артыст Казахскай ССР (1975). Народны артыст СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1980).

Еркегалі Рахмадыевіч Рахмадыеў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 жніўня 1932(1932-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2013(2013-04-09) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, кінакампазітар, дзяржаўны служачы, оперны кампазітар
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Казахскай ССР
Order of Fatherland
Hero of Labour of Kazakhstan

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 жніўня 1932 года (па іншых крыніцах — 1 жніўня 1930 года[2]) у ауле № 9 (цяпер сяло Мадэніет у Аягозскім раёне, Усходне-Казахстанская вобласць, Казахстан). Паходзіць з роду жастабан племя абак керэй  (руск.).[3]

У 1952 годзе скончыў Алма-Ацінскае музычнае вучылішча імя П. І. Чайкоўскага (аддзяленні народных інструментаў і гісторыка-тэарэтычнае).

У 1957 годзе скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Я. Брусілоўскага, з 1960 года выкладаў у ёй, у 1969—1975 гадах — рэктар, з 1979 года — прафесар.

У 1957—1958 гадах займаўся на курсах павышэння кваліфікацыі пры Саюзе кампазітараў СССР  (руск.) у Г. І. Ліцінскага  (руск.) і Ю. А. Фартунатава  (руск.) ў Маскве.

З 1959 года — мастацкі кіраўнік Казахскай філармоніі  (руск.).

З 1961 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення па справах мастацтва Міністэрства культуры Казахстана  (руск.).

З 1966 года — дырэктар Казахскага тэатра оперы і балета.

З 1968 года — старшыня Саюза кампазітараў Казахстана.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Казахскай ССР з 7-11-га скліканняў, а таксама народным дэпутатам СССР (1989—1991). Быў кандыдатам у члены ЦК КП Казахскай ССР  (руск.) (з 1971).

Апошнія гады жыцця жыў і працаваў у Астане, куды прыехаў па запрашэнні Прэзідэнта РК Н. А. Назарбаева. Працуючы кансультантам Нацыянальнага опернага тэатра ім. К. Байсеітавай, аказваў падтрымку ў развіцці опернага мастацтва Астаны, выкладаў кампазіцыю студэнтам і аспірантам у Казахскай нацыянальнай акадэміі музыкі (з 2009 года — Казахскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтваў) пад кіраўніцтвам А. К. Мусаходжаевай  (руск.). З 2003 года — прафесар універсітэта.

Еркегалі Рахмадзіеў памёр 9 красавіка 2013 года ў Алма-Аце.[4] Пахаваны на Кенсайскіх могілках  (руск.).[5]

Творчасць правіць

Творчасць Рахмадыева адметная спалучэннем рыс еўрапейскага прафесійнага мастацтва і казахскай нацыянальнай культуры.

Сярод твораў: оперы, у т.л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і аркестра; канцэрты для скрыпкі з аркестрам (1986), для трубы (1984); камерна-інструментальныя творы; песні, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў і інш.

Аўтар кнігі «Час і музыка» (1986).

Зноскі

  1. Скончался крупнейший казахский композитор Еркегали Рахмадиев — ЦентрАзия. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 10 красавіка 2013.
  2. Еркегалі Рахмадыеў
  3. ШАҚАНТАЙ ШЕЖІРЕСІ( төртінші басылым ) | Kerey.kz/Керей.кз. kerey.kz. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 16 лістапада 2020.
  4. Газета «Караван» / Не стало Еркегали Рахмадиева. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 13 красавіка 2013.
  5. В Алматы простились с известным композитором Еркегали Рахмадиевым — Культура и спорт: Новости Казахстана на Spy.kz — Экономическая разведка. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 13 красавіка 2013.

Літаратура правіць