Сырдар’інская вобласць (Расійская імперыя)
Сырдар’інская вобласць — вобласць Расійскай імперыі, якая займала паўночна-заходнюю частку Туркестанскага края і ўваходзіла ў склад Туркестанскага генерал-губернатарства.
Сырдар’інская вобласць | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1867 | ||
Насельніцтва |
|
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Межавала: на поўначы — з Тургайскай і Акмалінскай вобласцю, на ўсходзе — з Сямірэчанскай вобласцю, на поўдні — з Ферганскай і Самаркандскай абласцямі і з Бухарой, на паўднёва-захадзе — з Хівінскімі ўладаннямі, на захадзе — з Аральскім морам. Мела выгляд чатырохвугольніка, расцягнутага па даўгаце. Плошча 504 700 км² (443442 кв. вёрстаў). Найбольшы працяг вобласці па даўгаце — каля 1 173 км (1100 вёрстаў), па шырыні каля — 747 км (700 вёрстаў) Па плошчы Сыр-Дар’інская вобласць, складала каля 70 % усёй плошчы Туркестанскага края і каля 25 % Туркестанскага генерал-губернатарствы.
Паводле дадзеных перапісу 1897 года ў вобласці было 1 478 398 жыхароў (803 411 мужчын і 674 987 жанчын), у тым ліку ў гарадах 205 596. За выключэннем абласнога горада Ташкента, які мае 155 673 жыхароў (самы населены горад Сярэдняй Азіі) у Сырдар’інскай вобласці буйных гарадоў няма.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сырдар’інская вобласць (Расійская імперыя)