Аральскае мора

Аральскае мора (Арал; каз.: Арал теңізі, узб.: Orol dengizi) — былое бяссцёкавае салёнае возера ў Сярэдняй Азіі, на мяжы Казахстана і Узбекістана.

Аральскае мора
каз.: Арал теңізі
узб.: Orol dengizi
Aral Sea 1989-2008.jpg
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 31 м
Даўжыня
  • 428 км
Шырыня 284 км
Плошча 13,9 тыс. (25 лістапада 2010г.)[1]. км²
Аб’ём 27,1 тыс. км³
Найбольшая глыбіня 42 м і 8,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 690 000 км²
Размяшчэнне
Краіна Flag of Kazakhstan.svg Казахстан
Аральскае мора (Казахстан)
Аральскае мора
Аральскае мора
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1960-х гадоў узровень мора (і аб’ём вады ў ім) хутка змяншаецца з прычыны гідратэхнічнага будаўніцтва і забору вады з рэк Амудар’я і Сырдар’я з мэтай арашэння. Да пачатку абмялення Аральскае мора было чацвёртым па велічыні возерам у свеце[2].

У 2002 годзе Казахстан ініцыяваў праект рэгулявання рэчышча Сырдар’і дзеля захавання паўночнай часткі Аральскага мора. Была збудавана Какаральская плаціна Аральскага мора, дамбы на Сырдар’і, вадасховішчы. Па выніках першай фазы праекта да 2022 года прапускная здольнасць Сырдар’і істотна павялічылася, аб’ём вады ў Аральскім моры вырас з 15,6 км³ да 27,1 км³, адначасова зменшылася мінералізацыя вады з 23 да 17 г/л[3].

Зноскі