Гурый Іларыёнавіч Барышаў
Гурый Іларыёнавіч Ба́рышаў (30 красавіка 1928, Ташкент — 14 чэрвеня 2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1990). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Гурый Іларыёнавіч Барышаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 2001 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, драматург |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства і тэатразнаўства[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Прэмія імя К. Крапівы (1994) |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1950 годзе Ташкенцкі тэатральны інстытут. Працаваў у 1955—1967 і 1973—1978 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1961—1967 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедры гісторыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1967—1973 гадах у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 года на кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ў Беларускім універсітэце культуры, у 1983—1994 — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю і тэорыю беларускага прафесійнага і народнага тэатра, тэатр Беларусі XVIII ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кнізе «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А. Саннікавым) і інш.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя К. Крапівы (1994).
Творы
правіць- Беларускі народны тэатр Батлейка / Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў; М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Беларус. дзярж. тэатр.-маст. ін-т. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1962. — 179 с.
- Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
Літаратура
правіць- Саламаха А. А. Ба́рышаў Гурый Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 335. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).