Алег Канстанцінавіч Саннікаў
вучоны
Алег Канстанцінавіч Са́ннікаў[1] (14 верасня 1928 — 27 жніўня 1983) — беларускі вучоны ў галіне літаратуразнаўства і тэатразнаўства, кандыдат філалагічных навук (1961). Сын К. М. Саннікава. Бацька А. А. Саннікава.
Алег Канстанцінавіч Саннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 верасня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1983 (54 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў |
Дзеці | Андрэй Алегавіч Саннікаў |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства і тэатразнавец[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1961) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Гомелі. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. З 1971 года галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. З 1975 года А. К. Саннікаў у Мінскім інстытуце культуры на пасадзе загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. К. Саннікаву належаць навуковыя працы па даследаванні тэатра і драматургіі.
Сярод апублікаванага:
- Сатырычныя характары беларускіх камедый. — Мн., 1961;
- Барышаў, Г. І. Беларускі народны тэатр Батлейка / Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў; М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Беларус. дзярж. тэатр.-маст. ін-т. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1962. — 179 с.
Зноскі
Літаратура
правіць- Саннікаў Алег Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Алег Канстанцінавіч Саннікаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Санников Олег Константинович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)