Алена Аляксееўна Саламаха
музыказнавец, стэнарыст
Алена Аляксееўна Салама́ха (нар. 9 чэрвеня 1939, Архангельск, РСФСР) — беларускі музыказнавец.
Алена Аляксееўна Саламаха | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1961 годзе Беларускую кансерваторыю. Працавала ў 1964—1967 гадах на Беларускім радыё, у 1967—1984 гадах у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1988—1991 гадах у апараце Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1984—1988 і 1991—1996 гадах — загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра оперы і балета, у 1996—2000 гадах — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Адзін з арганізатараў (1984) Клуба сяброў оперы.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1986 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьБольшасць публікацый звязана з оперным мастацтвам. Сцэнарыст дакументальных фільмаў «Голас» пра М. Грыгорчыка (1994) і «Опера» пра А. Саўчанку (1996).
Творы
правіць- В согласии с Брехтом, в полемике с ним… // Советская музыка. 1984. № 4;
- Суждено ли растопить лед равнодушия? (з Н. Юдзеніч) // Там жа. 1988. № 12;
- В студии — только дети // Там жа. 1991. № 8;
- З іспанскага дзённіка // Мастацтва. 1994. № 5.
Літаратура
правіць- Сівалобчык Л. А. Саламаха Алена Аляксееўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
правіць- Саламаха Алена Аляксееўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»