Анатоль Віктаравіч Яршоў
Анатоль Віктаравіч Яршоў (6 красавіка 1933, Ташкент — 2018, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар тэхнічных навук (1976).
Анатоль Віктаравіч Яршоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2018 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1976) |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працаваў у Ташкенце, з 1973 г. — загадчык аддзела навакольнага асяроддзя, намеснік дырэктара па навуковай працы, з 1976 года — загадчык аддзела у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражываў у Мінску.
Навуковая дзейнасць
правіцьАпублікавана больш 85 прац, у т.л.: «Прынцыпы сонцааховы будынкаў у Сярэдняй Азіі» (Масква, 1974); у аўтарскім калектыве: «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылля ва ўмовах Узбекістана» (Ташкент, 1976), «Рэкамендацыі па распрацоўцы ў схемах і праектах раённай планіроўкі на тэрыторыі Беларускай ССР мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя» (Мінск, 1982), «Горадабудаўнічыя сродкі аздараўлення навакольнага асяроддзя ў Беларускай ССР» (Мінск, 1987).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Людмілай Яршовай.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ершов Анатолий Викторович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)