Людміла Ільінічна Яршова
Людміла Ільінічна Яршова (22 верасня 1932, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.
Людміла Ільінічна Яршова | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1956 г. Працавала ў праектных арганізацыях у Ташкенце, з 1973 па 1977 г. — галоўным архітэктарам праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
правіцьУ аўтарскіх калектывах выканала праекты бальніцы, гасцініцы «Узбекістан» у Ташкенце (1962—1972), праекты прыбудаванай да жылога дому бібліятэкі, дамоў для маласямейных у Наваполацку (1979—1981).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Анатолем Яршовым.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ершова Людмила Ильинична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)