Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа
Аэрапорт Хельсінкі-Ванта | ||
Краіна: Рэгіён: |
Фінляндыя Усіма | |
Тып: | грамадзянскі | |
Код ІКАА: Код ІАТА: |
EFHK HEL | |
Вышыня: Каардынаты: |
+55 м 60°19′02″ пн. ш. 024°57′48″ у. д.HGЯO | |
Пасажыразварот (год): | 13,4 млн. (2008)[1] | |
Мясцовы час: | UTC | |
Час працы: | кругласутачна | |
Эксплуатант: | Finavia | |
Сайт: | helsinki-vantaa.fi/home ru?
| |
Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
---|---|---|
Нумар | Памеры | Пакрыццё |
04R/22L | 3,440 м | асфальт |
04L/22R | 3,060 м | асфальт |
15/33 | 2,901 м | асфальт |
Спіс аэрапортаў |
Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа (фінск.: Helsinki-Vantaan lentoasema, шведск.: Helsingfors-Vanda flygplats) — міжнародны аэрапорт горада Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. Размешчаны ў прыгарадзе Хельсінкі — Вантаа, прыкладна за 19 кіламетраў на поўнач ад цэнтра Хельсінкі. Аэрапорт першага класа, мае тры УПП і можа прымаць большасць сучасных тыпаў паветраных судоў (у тым ліку Airbus A340 і Airbus A350). Праз аэрапорт Хельсінкі-Вантаа праходзіць больш за 90 % міжнародных рэйсаў Фінляндыі. Аэрапорт прымае самалёты больш за 30 авіякампаній.
Аэрапорт з’яўляецца базавым аэрапортам, а таксама хабам для мясцовых і міжнародных рэйсаў авіякампаніі Finnair — фінскага нацыянальнага перавозчыка, які ўваходзіць у альянс Oneworld. Хельсінкі-Вантаа выконвае функцыі аэрапорта базавання і хаба для фінскай авіякампаніі-дыскаўнтэра Blue1 — фінскага рэгіянальнага падраздзялення SAS. У аэрапорце таксама базуюцца кампаніі Air Finland і Finncomm Airlines.
Авіяполіс — новы міжнародны бізнес-парк, які прымыкае да тэрыторыі аэрапорта Хельсінкі-Вантаа, з’яўляецца пляцоўкай для дзейнасці вялікай колькасці кампаній, звязаных з абслугоўваннем аэрапорта. Таксама каля аэрапорта размешчаны некалькі гатэляў і музей фінскай авіяцыі.
Аэрапорт быў пабудаваны на ўскраіне населенага пункта Вантаа для абслугоўвання летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года.
Зноскі
Спасылкі
правіцьАэрапорт Хельсінкі-Вантаа на Вікісховішчы |
- Афіцыйны вэб-сайт аэрапорта (фін.) (англ.) (кіт.) (шведск.) (яп.) (кар.)