Леанід Барысавіч Ваўчэцкі

Леанід Барысавіч Ваўчэцкі (2 сакавіка 1933 — 2010) — беларускі інжынер у галіне цывільнага будаўніцтва, спецыяліст па вялікапралётных канструкцыях. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1995)[1]. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у 2002[2] і 2004 гадах[1].

Леанід Барысавіч Ваўчэцкі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1933(1933-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Месца смерці
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый, інжынер-гідратэхнік
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Забалацце Баранавіцкага раёна. Скончыў гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Гідратэхнічнае будаўніцтва» ў 1954 годзе[1].

У 1954—1955 гадах — майстар на будаўніцтве Княжагубскай ГЭС  (руск.). У 1955—1960 гадах інжынер, старшы інжынер Ленінградскага аддзялення інстытута «Гідраэнергапраект». У 1960—1961 гадах старшы інжынер, кіраўнік групы інстытута «Белдзяржпраект». У 1961—1967 гадах кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў інстытута «Мінскпраект». У 1967—1968 гадах галоўны канструктар Беларускай экспедыцыі ДПІ «Укрводаканалпраект». У 1968—1970 гадах галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, начальнік тэхнічнага аддзела інстытута «Белдзяржпраект». У 1970—1998 гадах галоўны канструктар майстэрні, галоўны канструктар тэхнічнага аддзела, галоўны канструктар — намеснік галоўнага інжынера інстытута «Мінскпраект»[1].

Творчасць

правіць

Быў адзіным у Беларусі практыкам-канструктарам вялікапралётных будынкаў. Ён шмат увагі надаваў праектаванню і разліку вантавых канструкцый пакрыццяў пралётам больш за 100 метраў[1].

Асноўныя творы

правіць

Вадасховішча на р. Вяча, вадасховішча на р. Пціч, Дразды і Крыніца, каток у парку імя М. Горкага ў г. Мінску (1975), аэравакзал аэрапорта Мінск-2 (1978), выставачныя комплексы па вул. Я. Купалы (1968) і «БелЭкспа» па пр. Машэрава (1985 г.), аўтавакзал «Маскоўскі» ў г. Мінску (2001), чыгуначны вакзал у г. Мінску (2003)[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Минскпроект, 1945—2005 / [под общей редакцией М. Гаухфельда; фото: А. Березняк и др.]. — (Минск, 2005?). — С. 80.