Павільён ВДНГ Беларусі
Павільён ВДНГ Беларусі — колішні будынак у Мінску, які размяшчаўся па вуліцы Янкі Купалы, на беразе Свіслачы.
Славутасць | |
Павільён ВДНГ Беларусі | |
---|---|
53°54′28″ пн. ш. 27°33′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | савецкі мадэрнізм[d] |
Архітэктар | Сяргей Барысавіч Баткоўскі, Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата пабудовы | 1968 |
Дата скасавання | 2017 |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1968 годзе па праекце С. Баткоўскага, Ю. Градава, Л. Левіна. Архітэктараў вінавацілі і ў марнатраўстве, і ў безгустоўшчыне[1].
У савецкія часы ў выставачным павільёне пабывалі прэм'ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі Жорж Маршэ, прэзідэнт Анголы Жазэ Эдуарду Душ Сантуш і іншыя вядомыя асобы[1].
У 2017 годзе будынак знеслі, а для арганізацыі выставак задзейнічалі іншыя пляцоўкі: адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14, а таксама гандлёва-лагістычны цэнтр «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца, спартыўныя комплексы Футбольны манеж і «Мінск-Арэна»[1].