Воўкавіцкае (Воўчкавіцкае[1][2]) — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Пціч, каля вёскі Воўкавічы аўтамабільнай дарогі Р1.

Воўкавіцкае
Каардынаты: 53°48′44″ пн. ш. 27°22′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён
Вышыня над узроўнем мора 212 м
Даўжыня 3,5 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,8 км²
Аб'ём 0,0028 км³
Даўжыня берагавой лініі 4 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,3 м
Упадаюць Пціч
Выцякаюць Пціч
Год напаўнення 1968
Воўкавіцкае (Беларусь)
Воўкавіцкае
Воўкавіцкае
Воўкавіцкае (Мінская вобласць)
Воўкавіцкае
Воўкавіцкае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створана ў 1968 годзе плацінай на рацэ Пціч. Плошча паверхні 0,85[1] км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 4 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вадасховішча 2,8 млн м³, карысны аб’ём 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 26,7 млн м³. Даўжыня плаціны 0,15 км, найбольшая вышыня 9,38 м. Прапускная здольнасць вадаскіду 87,4 м³/с. Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка даліны ракі Пціч. Левы бераг стромкі, вышынёй да 15 м, забалочаны ў вярхоўі. Правы бераг больш спадзісты, вышынёй 10—12 м. Вадасховішча зарастае ў паўночнай частцы.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча вёска Строчыца і пляцоўка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 280.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі правіць