Нэлі Ігараўна Цямнова
Нэлі Ігараўна Цямнова (нар. 20 мая 1938, г. Гразавец, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Нэлі Ігараўна Цямнова | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1962 годзе архітэктурны факультэт БПІ.
З 1962 года архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект», у 1967—1974 гадах кіраўнік групы архітэктараў у «Белдзяржпраекце», у 1974—1985 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Мінскпраект», у 1985—1987 гадах галоўны эксперт Упраўлення Дзяржэкспертызы праектаў і каштарысаў Дзяржбуда БССР, у 1988—1998 гадах начальнік аддзела перспектыўнага праектавання ў інстытуце «Мінскпраект», у 1998—1999 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект», з 2000 года галоўны архітэктар праектаў ва УП «ТМ архітэктара Цямнова У. І.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года (квіток № 10514).
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: падземны пераход на плошчы Я. Коласа (1968), пуцеправод цераз Партызанскі праспаспект (1972) у г. Мінску; пуцеправод у Наваполацку (1972), піянерлагер «Зубраня» на возеры Нарач — спальныя карпусы і сталовая на 300 месцаў (1967); паліклініка трактарнага завода ў г. Мінску (1968); кінатэатр «Кіеў» (1972); рэканструкцыя Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы на 2000 коек — спальны і адміністрацыйны карпусы, харчаблок для 2000 хворых і 1800 персанала (1973—1974); забудова мікрараёна «Масюкоўшчына-2»; 9-ці павярховыя жылыя дамы ў г. Мінску (1979); аэрапорт «Мінск-2» (1974—1979, медаль ВДНГ СССР); энергарэсурсазберагальны жылы дом — выйграны конкурс (1995), кінатэатр «Аўрора» ў г. Мінску (1997); рэканструкцыя турбаз «Браслаўскія азёры» і «Золава» на Браслаўскіх азёрах) (1999); 9-10-павярховы жылы дом з кватэрамі ў 2-х узроўнях па вул. Чарнышэўскага ў г. Мінску.
З 2000 года праектуе прыватныя жылыя дамы рознага ўзроўню ў Беларусі і Расіі; дзіцячы сад на 280 месцаў у г. Святагорску (2007, Расія), 9-ці павярховы жылы дом з падземнай аўтастаянкай і ўбудаванымі офісамі на 1-м паверсе ў г. Сестрарэцку (Расія); цэх для зборкі трактароў і будынак АБК у г. Тамбове (рэканструкцыя завода, Расія); вальер-гасцініца для сабак пад Мінскам (2012); прыватны жылы дом у в. Пятрушына, г.п. Горкі Ленінскія Маскоўскай вобласці (Расія); склад з офісам «ЛІГА» і склад з лабараторыяй і вытворчым цэхам фарбаў фірмы «ЛІГА» ў Фразіне (2011—2013, Расія).
Акрамя таго, распрацоўвала генпланы да сваіх аб’ектаў, малыя формы, азеляненне, а таксама інтэр’еры з падборам аздобных матэрыялаў, распрацоўкай мэблі.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Уладзімірам Цямновым.
Зноскі
Літаратура
правіць- Темнова Нелли Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Темнова Нелли Игоревна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)