Вуліца Чарнышэўскага (Мінск)

Вуліца Чарнышэўскага — вуліца ў Першамайскім раёне горада Мінска. Названа ў гонар Мікалая Гаўрылавіча Чарнышэўскага (18281889) — рускага філосафа, рэвалюцыянера, крытыка, публіцыста і пісьменніка.

Вуліца Чарнышэўскага
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Пакрыццё асфальтавае
Рух аднабаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Акадэмія навук
Назва ў гонар Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі
Паштовы індэкс 220012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Вуліца Чарнышэўскага пачынаецца ад вуліцы Якуба Коласа і канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Кузьмы Чорнага, перасякаецца з Калінінградскім завулкам.

На вуліцы шмат 4-павярховых жылых дамоў пасляваеннай савецкай пабудовы. Але ёсць і даваенная забудова, напрыклад, дом № 12 пабудаваны у 1937-1938 гадах

 
4-павярховы жылы дом пасляваеннай пабудовы на вул. Чарнышэўскага

Транспарт правіць

Аўтамабільны рух на ўсёй працягласці вуліцы аднабаковы (ад скрыжавання з вуліцай Якуба Коласа ў бок вуліцы Кузьмы Чорнага).

Зноскі

Спасылкі правіць