Аўрора (кінатэатр, Мінск)

(Пасля перасылкі з Кінатэатр «Аўрора» (Мінск))

Аўрора — шырокафарматны кінатэатр у горадзе Мінску, па адрасе вуліца Прытыцкага, дом 23. Кінатэатр адносіцца да катэгорыі мультыплексаў (3 залы). Кінатэатр «Аўрора» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Кінатэатр
Кінатэатр «Аўрора»
53°54′31″ пн. ш. 27°29′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар Б. Ларчанка, Н. Цямнова, Т. Я. Кузьміна, В. Ц. Клюковіч
Дата заснавання 23 студзеня 1988
Дата пабудовы 1987 год
Стан Працуе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 414 064 гледачы[1].

Гісторыя

правіць

У 1986 годзе газета «Вячэрні Мінск» і ўпраўленне кінафікацыі Мінгарвыканкама аб’явілі конкурс на лепшую назву кінатэатра. Лідарам конкурсу стала назва «Мінск», за якую выступілі 105 чалавек, аднак насуперк гэтаму была выбрана назва «Аўрора», за якую былі ўсяго 22 чалавекі, таму што ў 1970 годзе адзначалася 70-годдзе Вялікага Кастрычніка, адным з галоўных сімвалаў якога быў крэйсер «Аўрора»[2].

Адкрыўся 23 студзеня 1988 года.

Архітэктура

правіць

Пабудаваны ў 1987 г. (арх. Б. Ларчанка, Н. Цямнова, Т. Кузьміна, В. Клюковіч) на скрыжаванні пр. Пушкіна і вул. Прытыцкага, уваходзіць у грамадскі цэнтр жылога раёна. Блакіруецца з чатырнаццаціпавярховым гатэлем «Арбіта» і ўтварае разам з ім ураўнаважаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Трохзальны (на 496, 300 і 205 месцаў) кінатэатр размешчаны на ўчастку з перападам рэльефу ў 6,5 м. Усе залы стаяць адзін за адным адпаведна рэльефу. Фае-тэрасы вырашаныя ў трох узроўнях (з верхняга прадугледжаныя ўваходы ў летнія панадворкі) і звязаныя паміж сабой лесвіцамі. Сучасныя для таго часу формы дойлідства, я то схілы даху, ліхтары верхняга асвятлення, прапарцыянальныя і рытмічна размешчаныя на складаным рэльефе аб’ёмы ствараюць дынамічную кампазіцыю.

Характарыстыкі

правіць

У кінатэатры 3 камфортных кіназалы з мяккімі крэсламі агульнай умяшчальнасцю 759 месцаў. Кожная зала мае сваю назву:

  • 1 зала — Чырвоная (другая назва Вялікая зала) — 390 месцаў;
  • 2 зала — Лазурная — 246 месцаў;
  • 3 зала — Зала падвышанай камфортнасці 117 месцаў.

Тэхнічнае абсталяванне складаюць магутная сістэма аб’ёмнага агучвання Dolby CP 650 (Чырвоная зала і зала падвышанай камфортнасці) і CP 500D (Блакітная зала), кінапраектар MЕО 5X (ва ўсіх залах).

У кінатэатры размешчаны прасторны вестыбюль, бар (на 2 паверсе). Побач аўтастаянка.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць