Нацыянальны аэрапорт Мінск
Нацыянальны аэрапорт Мінск (англ.: Minsk National Airport) — галоўны аэрапорт Беларусі, месціцца за 42 км на ўсход ад Мінска. Належыць да катэгорыі аэрапортаў з пасажыраплынню ад 5 да 10 млн на год.[1] Сённяшняя прапускная здольнасць аэрапорта складае 5,8 млн пасажыраў на год.
Нацыянальны аэрапорт Мінск | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Minsk National Airport | |||||||
ІАТА: MSQ — ІКАА: | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Тып | грамадзянскі | ||||||
Краіна | |||||||
Размяшчэнне | Мінск, Беларусь | ||||||
Дата адкрыцця | 1982 | ||||||
Уладальнік | дзяржава | ||||||
Эксплуатант | Вячаслаў Харанека (дырэктар) | ||||||
Хаб для | Belavia | ||||||
Вышыня НУМ | 204 | ||||||
Сайт | airport.by/en | ||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Статыстыка (2018) | |||||||
Гадавы пасажырапаток | 4 536 618 ▲ 10,3% | ||||||
Гадавы грузапаток | 26 082 ▲ 6,6% | ||||||
Узлётаў/Пасадак | 20 217 ▲ 10,6% | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2000 годзе РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» стала правапераемнікам самастойнага прадпрыемства «Аэрапорт Мінск-2».
Гісторыя
правіцьАэрапорт «Мінск-1», які знаходзіўся ў межах горада, паступова забудоўваўся з усіх бакоў і меў узлётна-пасадачную паласу даўжынёй усяго 2000 метраў, што дазваляла прымаць тут самалёты не буйней за Ту-134 і Як-42. Да сярэдзіны 1970-х гадоў, нават з улікам уводу ў эксплуатацыю новага тэрмінала, аэрапорт апынуўся не ў стане абслужыць усе жадаючых. Адзіным магчымым варыянтам вырашэння праблемы было будаўніцтва новага аэрапорта за межамі Мінска[2].
У 1976 годзе Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прынялі сумесную пастанову аб будаўніцтве ў ваколіцах беларускай сталіцы новага аэрапорта, які атрымаў назву «Мінск-2»[2]. Дзяржбуд СССР узгадніў тры варыянты размяшчэння. Аэрапорт «Мінск-2» мог размяшчацца трохі ўбаку ад магілёўскай трасы, паміж вёскамі Апчак і Волма. Яшчэ адна патэнцыйная пляцоўка знаходзілася паміж Курганам Славы і Астрашыцкім Гарадком. Абмяркоўвалася і магчымасць рэканструкцыі ў аэрапорт сумеснага базіравання і ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах, але Міністэрства абароны СССР гэтую прапанову не ўхваліла[3]. Быў выбраны ўчастак плошчай 740 гектараў каля вёскі Шэметава Смалявіцкага раёна, за больш як 40 кіламетраў ад горада[2][3]. Дзеля будаўніцтва аэрапорта была знесена вёска Вялікі Лес[3].
Паколькі ў краіне не было кадраў, якія мелі б досвед праектавання аэрапортаў, аб’ект спачатку аддалі ленінградскаму спецыялізаванаму інстытуту «Ленаэрапраект». Калі архітэктурны савет у чарговы раз не прыняў прапанаваныя ленінградцамі планы і фасады, у конкурсе вырашылі задзейнічаць і мінскіх архітэктараў. Былі выбраныя два праекты, якія распрацавалі Нэлі Цямнова і Барыс Ларчанка, і было прынята рашэнне зрабіць з іх кампіляцыю[3]. Далейшым праектаваннем новага транспартнага збудавання займаўся аб’яднаны творчы калектыў інстытутаў «Ленаэрапраект» і «Мінскпраект». Узвядзенне складанага і дарагога комплексу, праектны кошт якога ацэньваўся ў 40 мільёнаў савецкіх рублёў, было даручана трэсту «Белтрансбуд» (УПП і вытворчыя аб’екты службова-тэхнічнай зоны) і будаўніча-мантажнаму аб’яднанню «Мінскпрамбуд». За першыя 5 гадоў будаўнікі змаглі ўзвесці толькі ўзлётна-пасадачную паласу, аб’екты сродкаў пасадкі, рулёжныя дарожкі, тэлефонную станцыю, склад ГЗМ і чыгуначны пуць. Будаўніцтва аэравакзала зацягнулася[2].
Першы самалёт, Ту-134, на ўзлётна-пасадачную паласу аэрапорта «Мінск-2» прызямліўся ў чэрвені 1982 года, а з 1 ліпеня таго ж года адсюль пачалі ажыццяўляцца рэгулярныя рэйсы ў Сімферопаль, Краснадар, Сочы, Ташкент, Ніжнявартаўск, Краснаярск і іншыя гарады СССР. У гэты час аэрапорт, у сутнасці, уяўляў сабой велізарную будпляцоўку, з 4 верасня 1982 года рэйсы спыніліся: недабудаваны будынак аэравакзала выключаў усякую магчымасць адпраўкі пасажыраў у восеньска-зімовы перыяд[2].
Для аднаўлення палётаў да жніўня 1983 года будаўнікі здалі ў эксплуатацыю часовы аэравакзал, які ўяўляў сабой ангар (захаваўся) памерамі 48×50 метраў і вышынёй 14 метраў. У будынку размяшчалася зона кантролю пасажыраў і багажу з прапускной здольнасцю 150 пасажыраў у гадзіну. Тут жа знаходзіліся службовыя памяшканні, білетныя касы, стойкі рэгістрацыі і нават буфет[2].
Па плане будаўніцтва першай чаргі аэрапорта, які ўключаў аэравакзальны комплекс, павінна было завяршыцца ў 1985 годзе. Але праект быў занадта буйным для БССР, меліся праблемы з фінансаваннем, бюджэт праекта ўвесь час узрастаў, пачаліся перабоі з будаўнічымі матэрыяламі[2].
1 лютага 1985 года побач з яшчэ не дабудаваным аэрапортам абылася першая ў яго гісторыі авіякатастрофа: пацярпеў крушэнне самалёт Ту-134 Другога Мінскага аб’яднанага авіяатрада Беларускага УГА, які выконваў рэйс Мінск — Ленінград, у выніку чаго загінулі 55 пасажыраў і 3 члены экіпажа з 80 чалавек, што знаходзіліся на борце. Апынулася, што перад узлётам самалёт быў недастаткова апрацаваны проціабледзяняльнай вадкасцю[2].
Наяўнасць часовага аэравакзала дазваляла ўвесь час пашыраць геаграфію рэйсаў і колькасць перавезеных пасажыраў. Ужо ў 1986 годзе 60 % агульнага аб’ёму перавозак у рэспубліцы выконвалася праз Мінск-2. Да канца 1980-х гадоў на гэтай будоўлі было асвоена ўжо каля 60 млн рублёў[2].
Першы пускавы комплекс (міжнародны сектар з прапускной здольнасцю 600 чалавек у гадзіну) быў здадзены ў эксплуатацыю ў сакавіку 1989 года, усесаюзны — толькі ў 1991 годзе, а цалкам галоўны пасажырскі тэрмінал быў гатовы толькі ў 1993—1994 гадах. Атрымаўся ён агульнай плошчай у 75 000 м² і прапускной здольнасцю ў 5,8 млн пасажыраў. Велізарны будынак, разлічаны на найактыўнейшае паветранае паведамленне часоў СССР, з цяжкасцю дабудаваны, апынущся фактычна нікому не патрэбны[2].
У 2016 годзе пачалося будаўніцтва другога ўзлётна-пасадачнай паласы, якая дазваляе зняць абмежаванні на прыём паветраных суднаў, у тым ліку Ан-225 і Airbus A380. Дзякуючы гэтаму прапускную здольнасць можна ўзрасці да 40 млн пасажыраў на год[4]. 4 красавіка 2019 з новага паса адбыўся першы тэхнічны рэйс, а 3 мая 2019 года ўзлётна-пасадачны пас быў урачыста адкрыты. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[5].
Архітэктура
правіцьАэравакзальны комплекс забудоўваўся з 1976 г. каля пасёлка Смалявічы. Праектаванне новага транспартнага комплексу было даручана аб’яднанаму творчаму калектыву ленінградскага спецыялізаванага інстытута «Ленаэрапраект» (архітэктары А. Ізаітка , В. Сірота, Б. Воцінаў, канструктары-тэхнолагі Пракоф’еў, Смірноў) і «Мінскпраекта» (архітэктары Б. Ларчанка, Ю. Грыгор’еў, Г. Сысоеў, Н. Цямнова, інжынер-канструктар Л. Ваўчэцкі)[2]. У адзіным аб’ёмна-планіровачным вузле былі аб’яднаныя два аэравакзалы (унутрысаюзных і міжнародных ліній), камандна-дыспетчарскі пункт , гасцінічны комплекс (не рэалізаваны), блок з рэстаранам, кафэ, барам. Аэравакзал (размешчаны ў дугападобным аб’ёме даўжынёю больш за 500 м) — дэцэнтралізаванага тыпу, зоны адпраўлення і прыбыцця пасажыраў раздзеленыя і знаходзяцца на розных узроўнях аб’ёма. Усе асноўныя памяшканні на трох галоўных паверхах дугападобнага аб’ёма, які завяршаецца тэхнічным паверхам і камандна-дыспетчарскім пунктам. Агульная прапускная здольнасць аэравакзала складала 1800 пасажыраў у гадзіну[6].
Да дугападобнага аб’ёма прымыкае гаэльны комплекс, які мае сувязь з аперацыйнымі заламі аэравакзала. У гатэльны комплекс уваходзілі два гатэлі на 550 для пасажыраў унутрысаюзных ліній і на 318 месцаў для пасажыраў міжнародных ліній, а таксама прафілакторый для лётнага саставу. У сувязі з размяшчэннем паблізу ад узлётна-пасадачных палос гатэль запраектаваны ў выглядзе чашы са ссунутымі паверхамі. Жылыя нумары размешчаныя ўнутры гэтай чашы, а яе вонкавыя сцены выконваюць ролю акустычных экранаў[6].
Увесь комплекс збудаваны з каркасна-панэльных канструкцый, зборныя жалезабетонныя элементы якіх распрацаваныя па індывідуальных праектах[6].
Авіякампаніі і кірункі
правіцьНацыянальны аэрапорт Мінск з’яўляецца портам прыпіскі і хабам для авіякампаніі Belavia. Таксама ў аэрапорце базуюцца аператар бізнес-авіяцыі BySky і грузавыя авіяперавознікі Genex, РубіСтар і ТрансАвіяЭкспарт.
Пасажырскія
правіцьУ аэрапорт на рэгулярнай аснове выконваюць рэйсы 15 пасажырскіх авіякампаній з 14 краін Еўропы і Азіі. Сярод іх іспанская бюджэтная авіякампанія (англ.: low-cost airline) Vueling.
Зімовы расклад 2019/2020 дзейнічае з 27 кастрычніка па 28 сакавіка[7].
Грузавыя
правіцьАвіякампаніі | Кірункі |
---|---|
Ruby Star | Малага |
Transaviabaltika | Вільнюс |
Turkish Cargo | Вена-Швехат, Стамбул-Атацюрк |
ULS Airlines Cargo | Бялград, Хельсінкі |
Статыстыка
правіцьАгулам за 9 месяцаў 2019 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было абслужана 21 587 вылетаў (прырост склаў 11,8 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам) і 3 887 062 пасажыраў (прырост 9,5 %)[13].
Пасажыры | Змена ад папярэдняга года | Колькасць вылетаў | Змена ад папярэдняга года | Грузы, т | Змена ад папярэдняга года | |
---|---|---|---|---|---|---|
2003 | 6 230 | |||||
2004 | 6 133 | 1,6 % ▼ | ||||
2005 | 559 114 | 10,9 % ▲ | 5 456 | 2,8 % ▲ | 5 904 | 3,7 % ▼ |
2006 | 637 560 | 14,0 % ▲ | 6 144 | 12,6 % ▲ | 6 745 | 14,2 % ▲ |
2007 | 830 481 | 30,0 % ▲ | 7 590 | 23,5 % ▲ | 7 873 | 16,7 % ▲ |
2008 | 1 010 695 | 21,7 % ▲ | 9 256 | 21,9 % ▲ | 8 324 | 5,7 % ▲ |
2009 | 1 028 886 | 1,8 % ▲ | 9 341 | 0,9 % ▲ | 7 687 | 7,7 % ▼ |
2010 | 1 285 423 | 24,9 % ▲ | 11 020 | 18,0 % ▲ | 8 553 | 11,3 % ▲ |
2011 | 1 437 825 | 11,9 % ▲ | 13 686 | 24,2 % ▲ | 8 667 | 1,3 % ▲ |
2012 | 1 837 911 | 27,8 % ▲ | 14 947 | 9,2 % ▲ | 9 833 | 13,5 % ▲ |
2013 | 2 182 177 | 18,7 % ▲ | 16 585 | 11,0 % ▲ | 10 476 | 6,5 % ▲ |
2014 | 2 593 559 | 18,9 % ▲ | 20 036 | 20,8 % ▲ | 19 900 | 89,9 % ▲ |
2015 | 2 782 866 | 7,3 % ▲ | 20 365 | 1,6 % ▲ | 16 509 | 17,0 % ▼ |
2016 | 3 429 122 | 23,2 % ▲ | 23 034 | 13,1 % ▲ | 17 460 | 5,8 % ▲ |
2017 | 4 114 512 | 20,0 % ▲ | 24 508 | 6,5 % ▲ | 18 465 | 5,8 % ▲ |
2018 | 4 536 618 | 10,3 % ▲ | 26 082 | 6,6 % ▲ | 20 217 | 10,6 % ▲ |
Крыніца: Паказнікі дзейнасці прадпрыемства. Нацыянальны аэрапорт Мінск (гады: 2013[14], 2014[15], 2015[16], 2016[17], 2017[18], 2018[19]) |
Транспарт
правіцьПаміж Мінскам і аэрапортам дзейнічаюць аўтамабільныя зносіны. Ад аэрапорта ў Мінск курсуюць рэйсавыя аўтобусы № 300Э і 173Э.
- № 300Э да аўтавакзала «Цэнтральны» праз станцыю метро «Уручча» кругласутачна.
- № 173Э да мікрараёна Сокал з 10:00 да 16:00 у будні.
Санкцыі США
правіць9 жніўня 2021 года з-за датычнасці да прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у аэрапорце ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША быў дададзены яго дырэктар Вячаслаў Харанека[20][21].
Зноскі
правіць- ↑ Национальный аэропорт Минск обслужил 5-миллионного пассажира (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2019. Праверана 24 снежня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Районы, кварталы: Национальный аэропорт Минск
- ↑ а б в г Аэропорт «Минск»: 30 лет на взлете Архівавана 6 лістапада 2019.
- ↑ РЕПОРТАЖ: Национальный аэропорт Минск готовится к открытию второй взлетной полосы (руск.). Грамадства. БелТА (3 лістапада 2018).
- ↑ president.gov.by
- ↑ а б в С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Национальный аэропорт Минск переходит на зимнее расписание полетов (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Нацыянальны аэрапорт Мінск (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ Адкрыццё рэйса ў Актау . Belavia (10 студзеня 2019).(недаступная спасылка)
- ↑ Адкрыццё рэйса ў Вену . Belavia (8 студзеня 2020).
- ↑ Адкрыццё рэйса ў Реус . Belavia (10 студзеня 2019).(недаступная спасылка)
- ↑ Авиакомпания Lufthansa и Национальный аэропорт Минск представляют новые предложения для пассажиров (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Нацыянальны аэрапорт Мінск (9 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ https://biz.liga.net/ekonomika/transport/novosti/zapret-aviasoobscheniya-mejdu-ukrainoy-i-belarusyu-zatronet-pyati-regulyarnyh-marshrutov
- ↑ Национальный аэропорт Минск подвел итоги производственной деятельности (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Нацыянальны аэрапорт Мінск (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт Минск» за 2013 год (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт Минск» за 12 месяцев 2014 года (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт за 2015 год (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Показатели деятельности РУП «Национальный аэропорт за 12 месяцев 2016 года (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Показатели деятельности предприятия (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (17 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2019. Праверана 17 сакавіка 2018.
- ↑ Национальный аэропорт Минск подвел итоги производственной деятельности за 2018 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны аэрапорт Мінск (12 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 12 студзеня 2019.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Літаратура
правіць- С. Дз. Філімонаў. Мінскія аэрапорты // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіцьНацыянальны аэрапорт Мінск на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Нацыянальнага аэрапорта Мінск Архівавана 7 красавіка 2022.
- Районы, кварталы: Национальный аэропорт Минск
- Афіцыйны сайт авіякампаніі Белавія Архівавана 11 кастрычніка 2016.
- Расклад руху аўтобусаў да Нацыянальнага аэрапорта Мінск Архівавана 20 мая 2015.