Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы
Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы (Ф'юмічына) | ||
Краіна: Рэгіён: |
Італія Рым | |
Тып: | грамадзянскі | |
Код ІКАА: Код ІАТА: |
LIRF FCO | |
Вышыня: Каардынаты: |
+5 м 41°48′16″ пн. ш. 12°15′03″ у. д.HGЯO | |
Пасажыразварот (год): | 37,7 млн. (2011)[1] | |
Мясцовы час: | UTC | |
Час працы: | кругласутачна | |
Эксплуатант: | Aeroporti di Roma (ADR S.p.A.) | |
Сайт: | adr.it
| |
Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
---|---|---|
Нумар | Памеры | Пакрыццё |
07/25 | 3,309 м | асфальт |
16R/34L | 3,900 м | асфальт |
16L/34R | 3,900 м | асфальт |
16C/34C | 3,600 м | асфальт |
Спіс аэрапортаў |
Міжнародны аэрапорт імя Леанарда да Вінчы або Аэрапорт Ф’юмічына (італ.: L'aeroporto di Roma Fiumicino) — найбуйнейшы аэрапорт Італіі. У 2011 годзе яго паслугамі скарысталіся каля 37 мільёнаў пасажыраў. Размешчаны на паўднёвы захад ад Рыма, прыкладна за 30 км ад цэнтра італьянскай сталіцы, у невялікім горадзе Ф’юмічына. Названы ў гонар вялікага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы.
Гісторыя
правіцьАфіцыйнае адкрыццё новага аэрапорта Рыма адбылося 15 студзеня 1961 года. Ён разгрузіў аэрапорт Чампіна, у якім пачалі абслугоўваць мясцовыя і чартарныя рэйсы, а пасля - лоу-кост авіякампаніі. На момант адкрыцця былі пабудавана дзве УПП. На працягу дзесяцігоддзя Alitalia інвеставала значныя сродкі ў новы тэрмінал, ангары і базу тэхабслугоўвання, у гэты ж час была пабудавана трэцяя УПП (16L/34R).
У цяперашні час у аэрапорце Леанарда да Вінчы 4 УПП: 16L/34R і 16R/34L (даўжынёй амаль 4,000 м), 16C/34C (побач з 16L/34R), звычайна выкарыстоўваецца як стырновая дарожка і пры рамонце 16L/34R і 07 / 25, якая выкарыстоўваецца толькі для ўзлёту пры пэўных вятрах.
З 2005 года аэрапорт мае курса-глісадную сістэму (ILS) па катэгорыі III B. У 2007 годзе праводзілася мадэрнізацыя, якая дазволіла павялічыць колькасць узлётаў-пасадак у гадзіну ва ўмовах густога туману з 10 да 30.
Мадэрнізацыя тэрмінала аэрапорта праводзілася ў 1990-я гады:
1991: Адкрыты пірс для ўнутраных рэйсаў з 12 тэлетрапамі (Пірс A);
1995: Адкрыты міжнародны пірс з 10 тэлетрапамі (Пірс B);
1999: Адкрыты заходні сатэліт з 11 тэлетрапамі (сатэліт C), звязаны цягніком-шатлам з асноўным тэрміналам;
2000: Адкрыты новы ўнутраны тэрмінал (Тэрмінал A). Перакампанаваны тэрмінальныя будынкі, на дадзены момант: Тэрмінал l A (і пірс A), Тэрмінал AA, Тэрмінал B (і пірс B), Тэрмінал C (і заходні сатэліт);
2004: Адкрыты новы грузавы тэрмінал Карга-Сіці;
2008: Адкрыты Тэрмінал 5 (950,000 пасажыраў у год). Праводзіліся работы па будаўніцтве пірса C.
2009: Замест літарнага пазначэння тэрміналаў пачалі выкарыстоўваць лічбы - А стаў T1, AA - T2, B і C - T2, тэрмінал 5 застаўся T5.
2010: Уведзена новая сістэма кіравання багажом.