Катастрофа Ту-134А пад Мінскам (1985)

Катастрофа Ту-134А пад Мінскам — авіякатастрофа, якая адбылася 1 лютага 1985 года ў раёне вёскі Нежаўка (Мінская вобласць).

Катастрофа Ту-134А пад Мінскам
Belavia-tu134a.jpg
Аналагічны Ту-134А кампаніі «Белавія»
Агульныя звесткі
Дата 1 лютага 1985 г.
Час 8:01
Характар падзенне на зямлю
Прычына памылка пры тэхнічным абслугоўванні
Месца каля вёскі Нежаўка, за 10 км ад аэрапорта «Мінск-2»
Загінулыя 58
Параненыя 22
Паветранае судна
Мадэль Ту-134А
Авіякампанія «Аэрафлот» (СССР)
Пункт вылету Мінск (Мінск-2)
Пункт прызначэння Ленінград (Пулкава)
Дата выпуску 1982
Пасажыры 74
Экіпаж 6
Выжылых 22

Ход падзейПравіць

Ту-134А Беларускага падраздзялення «Аэрафлота» СССР накіроўваўся з аэрапорта «Мінск-2» ў ленінградскі аэрапорт «Пулкава». Узлёт пачаўся ў 7:55. Праз 6 секунд пасля адрыву ад зямлі на вышыні 35 м і скорасці 325 км/г адбылося рэзкае падзенне абаротаў левага рухавіка Д-30. Экіпаж яго парыраваў, развярнуў самалёт у бок рухавіка, што спыніўся, і працягнуў набіраць вышыню. Праз хвіліну на вышыні 220 м адмовіў правы рухавік Д-30. Спрабуючы захаваць скорасць, камандзір экіпажа пачаў зніжаць самалёт. Пасля выхаду з аблокаў на вышыні 100—200 м самалёт апынуўся над лесам. Пры сутыкненні з дрэвамі самалёт зрабіў прасеку даўжынёй 570 м, распаўся і часткова згарэў.

Катастрофа адбылася каля вёскі Нежаўка за 10 км ад аэрапорта «Мінск-2». Месца здарэння было выяўлена наземнымі пошукавымі групамі праз 3 гадзіны 14 хвілін пасля аварыі. Загінулі тры з шасці членаў экіпажу і 55 пасажыраў (з 74).

РасследаваннеПравіць

Падчас стаянкі пры адмоўнай тэмпературы паветра на крылах утварыўся лёд. Пры падрыхтоўцы да палёту самалёт быў спярша абліты гарачай вадой, а пасля апрацаваны вадкасцю «Арктыка». У выніку на пераахалоджаных халодным палівам верхніх панэлях крыла ўтварылася малазаўважная празрыстая корка лёду. Падчас узлёту лёд сарвала паветраная плынь і засмактала ў абодва рухавікі, што выклікала пампаж кампрэсараў, ад чаго яны цалкам былі зруйнаваныя. А праз рэзкае павышэнне тэмпературы ў камерах спальвання былі цалкам зруйнаваныя турбіны.

Сам лёд у рухавіках Д-30 знойдзены не быў, бо праз пажар на месцы катастрофы ўвесь растаў. Вывучэнне прычыны з’яўлення лёду фактычна стала барацьбой паміж канструктарскім бюро Тупалева і Беларускім Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі, дзе першы абвінавачваў іншага ў няякасным тэхабслугоўванні, а другі першага — у нізкай надзейнасці рэактыўных рухавікоў.

Хоць супрацьлёдавая сістэма была ўключана, у злучэнні трубаправода да фланца патрубка падачы гарачага паветра ў шкарпэтку паветразаборніка было выяўлена парушэнне герметычнасці, прычынай чаго было выпадзенне часткі пракладкі (таўшчыня 1 мм) у злучэнні. З гэтага паўстала версія, што з-за адмовы часткі дадзенай сістэмы лёд утварыўся на сценках паветразаборнікаў, пасля чаго адарваўся і трапіў у рухавікі.

Аднак надвор’е ў той дзень не спрыяла ўтварэнню абледзянення, да таго ж даследаванні ў ДзяржНІІ ГА паказалі, што адсутнасць пракладкі толькі нязначна зніжае эфектыўнасць супрацьлёдавай сістэмы. Тады было вырашана праверыць магчымасць траплення ў рухавікі Д-30 лёду з крылаў. Для гэтага ў ДзяржНІІ ГА былі праведзены выпрабаванні з мадэллю самалёта ў аэрадынамічнай трубе, але замест лёду выкарыстоўвалі гарох. Аднак гэтыя выпрабаванні паказалі, што аб’ём лёду, які патрапіў з крылаў у рухавікі Д-30, недастатковы для ўзнікнення пампажу.

Пасля супольных даследаванняў і выпрабаванняў даследча-канструктарскае бюро і ДзяржНДІЭІРАТ назвалі прычынай крушэння ўтварэнне «паліўнага» льду на паверхні кесон-бакаў. Аднак міністр грамадзянскай авіяцыі Б. П. Бугаеў 24 чэрвеня 1985 года даклаў Савету міністраў СССР, што прычыну траплення льду ў рухавікі ўстанавіць немагчыма:

  Прычыну траплення лёду ў рухавікі з-за значных іх разбурэнняў усталяваць не прадставілася магчымым…
Б. Бугаеў
 

Асноўнай прычынай аказалася тое, што паліва (8200 кг) пасля аблёту рамонтнага рухавіка за некалькі дзён да АП не было зліта пры перападах тэмператур і марозе па прычыне эканоміі паліва (зніжэння сабекошту авіяперавозкі), што і прывяло да пачатку крышталізацыі яго ў кесонах. Гатовых ангараў для памяшкання судна перад вылетам на пару гадзін яшчэ пакуль не было, па прычыне няскончанага будаўніцтва Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2.

НаступствыПравіць

СМІ БССР апублікавалі афіцыйную заяву Савета Міністраў, дзе ўзгадваўся факт падзення самалёта, наяўнасці ахвяр, правядзення расследавання і выражаліся спачуванні свавякам пацярпелых. Некаторых ахвяр гэтай катастрофы пахавалі на Паўночных могілках пад Мінскам. Некаторыя выжылыя пасажыры атрымалі грашовую кампенсацыю.

З прычыны пададзенай міністрам грамадзянскай авіяцыі тлумачальнай запіскі з самалётамі Ту-134 і іхнімі рухавікамі нічога не праводзілася ў кірунку павышэння надзейнасці ва ўмовах натуральнага абледзянення, і 5 кастрычніка 1989 года аналагічная сітуацыя паўтарылася ў маскоўскім аэрапорце «Унукава». Аднак у апошнім выпадку рухавік самалёту «Ту-134А» адмовіў яшчэ падчас разгону, і ўсё скончылася без ахвяр.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць