Кампрэсар (ад лац. compressio -- сцісканне) -- энергетычная машына або прыбор для павышэння ціску (сціскання) і перамяшчэння газападобных рэчываў.

Класіфікацыя

правіць

Агульнапрынятая класіфікацыя механічных кампрэсараў па прынцыпу дзеяння. Пад прынцыпам дзеяння разумеюць заканамернасць працэсу павышэння ціску, што залежыць ад канструкцыі кампрэсара. Паводле прынцыпу дзеяння кампрэсары можна раздзяліць на дзве вялікія групы: дынамічныя і аб'ёмныя.

Аб'ёмныя кампрэсары

правіць

У машынах аб'ёмнага тыпу рабочы працэс ажыццяўляецца ў выніку змены аб'ёму рабочай камеры.

Паршнявыя кампрэсары па канструкцыі могуць быць падобныя на рухавік унутранага згарання і мець тыя жа механізмы

Прымяненне

правіць

Убудаваныя кампрэсары прымяюцца як крыніца сціснутага паветра ў тармазных сістэмах, для адчынення і зачынення дзвярэй на грамадскім транспарце.

Кампрэсар з'яўляецца часткай халадзільніка.

Прычэп-кампрэсар сілкуе адбойны малаток