Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца Ёзёфа Штраўса (ням.: Flughafen München «Franz Josef Strauß») — міжнародны аэрапорт, размешчаны ў Верхняй Баварыі ў акругах Фрайзінг і Эрдзінг ў мясцовасці Эрдзінгер Моос. Аэрапорт названы імем былога прэм’ер-міністра Баварыі Франца Ёзефа Штраўса. Аэрапорт быў пабудаваны, каб забяспечыць перавозку ўзрастаючага патоку пасажыраў, бо аэрапорт Мюнхен-Рым ужо не спраўляўся з гэтымі задачамі, уведзены ў эксплуатацыю 17 траўня 1992 года.

Аэрапорт Мюнхен
ням.: Flughafen München
Выява лагатыпа
ІАТА: MUC[1]ІКАА: EDDM[2]
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 17 мая 1992
Эксплуатант Flughafen München GmbH[d]
Вышыня НУМ 450 м[2]
Плошча
  • 1 618 га
Сайт munich-airport.de (ням.)(англ.)
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 31 642 738[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аэрапорт Мюнхен — другі ў Германіі, пасля аэрапорта Франкфурта-на-Майне, па колькасці абслугоўваных пасажыраў. На ўнутраных паветраных лініях ён абслугоўвае больш за 9 мільёнаў пасажыраў — больш за ўсіх у Германіі. З’яўляецца базавым для нямецкай нацыянальнай кампаніі «Люфтганза».

Зноскі