Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі

(Пасля перасылкі з Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі)

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (англ.: ICAO — International Civil Aviation Organization) — спецыялізаваная ўстанова ААН, якая ўстанаўлівае міжнародныя нормы грамадзянскай авіяцыі і каардынуе яе развіццё з мэтай павышэння бяспекі і эфектыўнасці.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі
International Civil Aviation Organization
Штаб-кватэра:

Сцяг Канады Манрэаль, Канада

Тып арганізацыі:

Міжнародная арганізацыя

Кіраўнікі
Глава

Раймон Бенжамен

Заснаванне
Заснаванне

1944

www.icao.int

ІКАО заснавана «Канвенцыяй аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі». Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) не з'яўляецца ІКАО. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі заснавана на палажэннях часткі ІІ Чыкагскай канвенцыі 1944 года. Існуе з 1947 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Манрэалі, Канада.

Статутнай мэтай ІКАО з'яўляецца забеспячэнне бяспечнага, спарадкаванага развіцця міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ва ўсім свеце і іншыя аспекты арганізацыі і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку міжнародных перавозак. У адпаведнасці з правіламі ІКАО мiжнародная паветраныя прастора падзелена на раёны палётнай інфармацыі - паветраную прастору, межы якой ўсталёўваюцца з улікам магчымасцяў сродкаў навігацыі і кантролю за паветраным рухам. Адной з функцый ІКАО з'яўляецца прысваенне аэрапортам свету чатырохлітарных індывідуальных кодаў - ідэнтыфікатараў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння грамадзянскіх аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах і г. д.

У 1992 годзе (Рэзалюцыя A29-1) ІКАО абвясціла 7 снежня Днём грамадзянскай авіяцыі. У далейшым гэта рашэнне падтрымала ААН.

СпасылкіПравіць