Уладзімір Ільіч Цямноў

Уладзімір Ільіч Цямноў (28 снежня 1936, г. Магілёў — 30 мая 2008) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Ільіч Цямноў
Дата нараджэння 28 снежня 1936(1936-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 2008(2008-05-30) (71 год)
Грамадзянства
Жонка Нэлі Ігараўна Цямнова
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1961 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ. Працоўную дзейнасць пачаў у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам, затым кіраўніком майстэрні. З 1980 года галоўны архітэктар «Мінскграмадзянпраекта»: з 1989 — кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Цямнова У. І.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.

ТворчасцьПравіць

 
Дзіцячы садок па вул. Слясарнай. Добраўпарадкаванне ўчастку

Асноўныя працы: тыпавыя праекты дзіцячых садоў-ясляў на 140, 280 месцаў для БССР (1975); дзіцячы садок-яслі з басейнам па вул. Слясарнай у Мінску (1978, дыплом Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры). У аўтарскім калектыве: эксперыментальныя 5- і 9-павярховыя дамы з блок-пакояў серыі 1-АПБ, 3-АПБ, За-АПБ для Мінска і Мінскай вобласці (19601988); эксперыментальны 279-кватэрны жылы дом галерэйнага тыпу для малосемейных па вул. Бельскага ў Мінску (1976); планіроўка цэнтральнай часткі Бабруйска і забудова вул. Горкага індывідуальнымі 9-10-павярховымі жылымі дамамі з кватэрамі ў двух узроўнях, з блокамі магазінаў, прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, рэстаранам (1979); комплекс прафілакторыяў у Вяча-Астрашыцкай зоне адпачынку заводаў «Інтэграл», «Саюзмантажлегмаш», Белкаапсаюза (19741980); планіроўка і забудова цэнтральнай часткі эксперыментальнага пас. Слабада калгаса імя Арджанікідзэ — грамадскі цэнтр: школа, камбінат культуры, гасцініца, інтэрнат; эксперыментальныя 2-, 8-, 16-, 24-кватэрныя жылыя дамы на базе вырабаў ДБК−3 у Мінску для сельскай мясцовасці (19741984); Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1987, 2-я чарга); Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (19872008, рэканструкцыя).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны дыпломам Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1972). Лаўрэат міжнароднага конкурсу «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе» у Мінску (1986—1987).

Сям’яПравіць

Быў у шлюбе з архітэктарам Нэлі Цямновай.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Темнов Владимир Ильич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.) 
  • Темнов Владимир Ильич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)