Вуліца Максіма Горкага (Бабруйск)

Бабруйск
(Пасля перасылкі з Вуліца Горкага (Бабруйск))

Вуліца Максіма Горкага (руск.: улица Максима Горького) — цэнтральная вуліца Бабруйска.

Вуліца Максіма Горкага
вуліца
Бабруйск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Бабруйск

ГісторыяПравіць

Дарэвалюцыйная Казначэйская вуліца была значна больш працяглай за сённяшнюю вуліцу Максіма Горкага. На ёй размяшчалася мужчынская гімназія (дырэктар І. Арлоўскі). На рагу Мураўёўскай і Казначэйскай стаяла жаночае двухкласнае вучылішча з трэцім рукадзельным класам. У 1920-1930-я гады вуліцу перайменавалі ў гонар савецкага пісьменніка Максіма Горкага. У гады нацысцкай акупацыі вуліцу перайменавалі ў Таварыскую.

Сучасны выгляд вуліцы Горкага і плошчы Леніна пачалі фарміравацца на мяжы 1960-х гг., калі пачалася сучасная забудова горада. Па генеральным плане 1978 года кампазіцыйнай воссю горада станавілася рака Бярэзіна, а галоўнай вуліцай — вуліца Горкага. Генплан меркаваў рэканструкцыю цэнтральнай часткі Бабруйска — замену сядзібных пабудоў шматпавярховымі будынкамі[1].

ЗабудоваПравіць

Зноскі

  1. Библиографический указатель «Знакомые улицы, забытые названия». Вып. 1. — Бобруйск, 2003.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 

СпасылкіПравіць