Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў (8 сакавіка 1950, в. Радуша, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 18 снежня 2018, Мінск) — беларускі архітэктар і будаўнік.
Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 2018 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Саюзмашпраекце, з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў[1], галоўны архітэктар у Мінскметрапраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1]. Памёр 18 снежня 2018 года пасля цяжкай працяглай хваробы[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): аптычны корпус механічнага завода імя Вавілава (1981), адміністрацыйна-бытавы корпус вагоннага дэпо (1984) у Мінску[1]. Удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурна-планіровачных рашэнняў такіх станцый Мінскага метрапалітэна, як Спартыўная, Кунцаўшчына, Каменная Горка, Барысаўскі тракт, Уручча, Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка.
Сааўтар праектаў 9 аўтадарожных тунэляў на Каўказе (Расійская Федэрацыя), якія складалі аб'язны шлях Сочы, алімпійскай аўтадарогі Адлер-Чырвоная Паляна і шэрагу збудаванняў метрапалітэна ў Маскве, Чалябінску, Казані, Варшаве і інш.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР[3].
Зноскі
- ↑ а б в Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Памяти архитектора В.Н. Телепнева Белорусский союз архитекторов. (21 декабря 2018).
- ↑ «Старое метро как музей Советского Союза»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 15 лістапада 2012.
Літаратура
правіць- Телепнев Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- У вітражах «Падземкі» / Алена Гормаш // Мастацтва. — 2004. — № 2. — С. 33-35. (3Ок1214)