Валерый Мікалаевіч Карашкоў
Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяеч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011).
Валерый Карашкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Віктар Назаранка | ||||||
Нараджэнне |
3 студзеня 1953 (72 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВалерый Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Іўе Гродзенскай вобласці.
У 1975 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА.
1977—1981 — інжынер, старшы інжынер, начальнік адзела ЦКБ «Стандарт».
1981—1991 — намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара ЦКБ «Спектр», у 1991—1992 — намеснік генеральнага дырэктара НВА «Спектр».
1992—1994 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
1994—1997 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.
1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Беларусі.
2001—2006 — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5 мая 2006 — 14 снежня 2011 — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.
Аўтар болей за сто пяцьдзясят навуковых прац і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны член Беларускай інжынернай акадэміі, Акадэміі праблем якасці Расійскай Федэрацыі, Метралагічнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.
Узнагароды
правіцьУ 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэта СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 кастрычніка 2008 годзе за актыўную працу па ўмацаванні і развіцці Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагароджаны граматай СНД.
Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка Архівавана 14 студзеня 2011. на старонцы «Беларускага тэлеграфнага агенцтва»
- Біяграфія Архівавана 4 сакавіка 2016. на старонцы Дзяржкамстандарта (руск.)