Воўпа
Во́ўпа[1] (трансліт.: Voŭpa, руск.: Волпа) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Ваўпянка. Адміністрацыйны цэнтр Воўпаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Воўпа
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Насельніцтва 1544 чал. (1990).
Гісторыя
правіцьУпершыню Воўпа згадваецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло, уладанне вялікага князя Казіміра, які ў 1449 годзе даў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснаваны касцёл Яна Хрысціцеля. Пазней Воўпа перайшла да Гальшанскіх, Павел Гальшанскі зрабіў яе цэнтрам сваіх уладанняў.
У XVI ст. ініцыятывай вялікай княгіні Боны створана Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1624 годзе яго купіў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казіміра Льва. Апошні, у 1643 годзе, прымаў у Воўпе караля і вялікага князя Уладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфедэраты вынеслі ў мястэчку смяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[2].
У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казіміра Льва Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзафу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе староства складалася з мястэчка Воўпа з ключамі Дубна, Стары Дворац і Калодзежна. На сейме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзаф Вінцэнт Плятэр. Станам на 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касцёл Яна Хрысціцеля з разнымі алтарамі. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 21 студзеня 1792 года даў мястэчку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Воўпа трапіла ў склад Расійскай імперыі, знаходзілася ў Гродзенскім павеце. Па задушэнні паўстання ў 1831 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. Станам на 1893 год у мястэчку было 110 двароў, касцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сінагога, 2 малітоўныя дамы, школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня, 25 крам; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Воўпа трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, была цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год у Воўпе 274 двароў, на 1990—670 двароў.
-
У цэнтры мястэчка
-
Сінагога
-
Сінагога
-
Сінагога
-
Сінагога
-
Сінагога, інтэр'ер
-
Сінагога, інтэр'ер
-
Сінагога, інтэр'ер
Інфраструктура
правіцьУ Воўпе працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1773 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000093
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1859 год)
- Капліца (1873)
Страчаная спадчына
правіць- Воўпаўская сінагога (XVII—XVIII стст.) — адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[8] і Усходняй Еўропе[9][10].
-
Свята-Петра-Паўлаўская царква
-
Капліца
-
Яўрэйскія могілкі
Вядомыя асобы
правіць- Хаім Пет (1900—1959) — яўрэйскі пісьменнік[11].
- Ганна Паўліна Ябланоўская з Сапегаў (1728—1800) — княгіня, мецэнатка, калекцыянерка, аўтар эканамічных трактатаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Вітальд Карпыза. Воўпа Архівавана 16 сакавіка 2009. на Masty.org Архівавана 23 ліпеня 2021.
- ↑ Воўпа // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Wołpa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 913.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ В. Міронаў. В. Шаблюк. Воўпа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 364.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
- ↑ Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
- ↑ https://www.rujen.ru/index.php/ПЕТ_Хаим
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Семянчук Г. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 141. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Wołpa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 913.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воўпа
- м. Воўпа на Radzima.org
- Здымкі на Globustut.by
- Воўпа на сайце Мастоў Архівавана 16 сакавіка 2009.