Ваўпянка

рака ў Беларусі

Ваўпя́нка[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Ваўпянка
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 165 км²
Расход вады 0,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Шніпава
 • Каардынаты 53°13′56″ пн. ш. 24°16′22″ у. д.HGЯO
Вусце Рось
 • Месцазнаходжанне Воўпаўскае вадасховішча
 • Каардынаты 53°22′13″ пн. ш. 24°23′01″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Рось → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Ваўкавыскі раён
physical
Ваўпянка
Ваўпянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць