Ваўкавыя
рака ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ваўкавы́я, Ко́ласаўшчына[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Ваўкавыя | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 68 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Войткавічы |
• Каардынаты | 53°10′43,90″ пн. ш. 24°34′26,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рось |
• Месцазнаходжанне | Ваўкавыск |
• Каардынаты | 53°09′42,75″ пн. ш. 24°25′13,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рось → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Ваўкавыскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, поўны літоўскі аналаг — гідронім Vilkaujà (Вілкаўя) «Ваўчыная (рака)»[2], ад vilkas «воўк» (Vilk-av-ja > Vilkauja)[3]. На тэрыторыі Беларусі таксама балцкія «ваўчыныя» рэкі — Воўчас, Аўчоса, якія таксама маюць літоўскі аналаг Vilkesà (Вількеса)[4].
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 68 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Войткавічы, працякае праз горад Ваўкавыск, упадае ў Рось на яго паўночна-заходняй ускраіне. Вадазбор у межах Ваўкавыскага ўзвышша.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 88.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 424. — 575 с., іл. — 10 000 экз.