Аўчоса

рака ў Беларусі

Аўчо́са — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бася (басейн Сажа).

Аўчоса
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 26 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара
 • Каардынаты 54°10′54″ пн. ш. 30°30′00″ у. д.HGЯO
Вусце Бася
 • Месцазнаходжанне каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі
 • Каардынаты 54°13′51″ пн. ш. 30°37′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бася → Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Шклоўскі раён
physical
Аўчоса
Аўчоса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 26 км². Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Лысая Гара. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Карасі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,4 км ад вытоку да вёскі Акунёўка.

Назва Правіць

Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[1].

Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільні)[2].

Гідранімічны фармант -es- таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Laukesà (> Лучоса), Velesà (>Веляса)[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].

Па-за тэрыторыяй Літвы назву Аўчоса (Вількеса́) можна аднесці да гідранімічнай спадчыны балтаў Пасожжа і сумежных тэрыторый. На Пасожжы такога ж паходжання, што і назва Аўчоса, назва ракі Воўчаса, а на поўдні ад іх — назвы рэчак Вовчасова і Вовчасок (прытокі ракі Верэсня, на правабярэжжы Прыпяці ў яе ніжнім цячэнні), возера Вовчас / Овчес (на Падзесенні, ля дзесенскай рэчкі Віць каля горада Ноўгарад-Северскі)[7].

Для ўсіх гэтых гідронімаў аднаўляецца форма тыпу *Vilkesà. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥kos[8].

Блізкую балцкую «ваўчыную» назву магла мець і рака Сож. Менавіта вакол буйнога Сажа канцэнтруюцца гэтыя чатыры «ваўчыныя» рачныя назвы, разам з Аўчосай. Сожская назва таксама «ваўчыная», але фінская, звязаная з ліўскім suž, эстонскім suzi, фінскім susi «воўк»[9][10]. Яна мела ўзнікнуць на сожскіх вярхоўях, куды распаўсюджваўся ўплыў фіна-вугорскай па паходжанні археалагічнай культуры ямачна-грабенчатай керамікі. У пачатку сярэдняга неаліту (4400-4200 гг. да н.э.) яна насунулася з паўночнага ўсходу на тэрыторыю протабалтаў (Нарвенская і Нёманская археалагічныя культуры). Яе пашырэнне запынілася, крыху не даходзячы да Дзвіны, фрагментарна яе фіксуюць і на поўдні ад Дзвіны, у тым ліку на нарачанска-аўкштайцкім Паазер’і[11]. Імаверна, сам Сож або адзін з яго прытокаў у верхнім цячэнні меў балцкую «ваўчыную» назву, якая была перакладзеная прыхаднымі фінамі і пазней пашырылася і на ўсё цячэнне Сажа.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
  6. S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
  7. Гідронімія України в її міжмовних і міждіалектних зв’язках. — К., 1981. — С. 72—73.
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1179.
  9. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. P. 541.
  10. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
  11. A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.

Літаратура Правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі Правіць