Шніпава
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Шні́пава[1] (трансліт.: Šnipava, руск.: Шнипово) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Вёска
Шніпава
|
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
Гісторыя
правіцьВядома з 1569 г. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. адна частка вёскі належала Вінцэнту Дамброўскаму, другая — Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 120 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьНа 01.01.2004 г. 42 двары, 62 жыхары.
Памятныя мясціны
правіцьЗахаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу XIX ст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх