Павел Аляксандравіч Гальшанскі

(Пасля перасылкі з Павел Гальшанскі)

Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 14901555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.

Павел Аляксандравіч Гальшанскі

Герб
біскуп луцкі
з 10 верасня 1507
Папярэднік Войцех Радзівіл
Пераемнік Ежы Хвальчэўскі[d]
біскуп віленскі
з 15 сакавіка 1536
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Ян з княжатаў літоўскіх
Пераемнік Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1490[1] ці каля 1485
Смерць 1555 ці 4 верасня 1555
Пахаванне
Дынастыя Гальшанскія
Бацька Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Маці Соф’я Судзімонтаўна[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Біскуп Павел Гальшанскі забараняе вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту зайсці ў кальвінскі збор у Вільні. Януар Сухадольскі, 1848

У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[2] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[2]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі.

Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

 
Надмагілле Паўла Гальшанскага. Фотаздымак пачатку XX стагоддзя

Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[3][4].

Партрэт правіць

У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[5]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[6].

Зноскі

  1. Paweł Holszański // NUKAT — 2002.
  2. а б Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103
  3. Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 227
  5. http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm Архівавана 14 студзеня 2006.
  6. Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску Архівавана 11 чэрвеня 2008.).

Літаратура правіць

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Спасылкі правіць