Генадзь Мікалаевіч Семянчук
Генадзь Мікалаевіч Семянчу́к (6 кастрычніка 1963, Ваўкавыск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт (1998).
Генадзь Мікалаевіч Семянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1963 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).
У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015[1].
Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць
Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (пераважна горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура).
ПрацыПравіць
- Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII стст.: кандыдацкая дысертацыя (1993).
- Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1996. Частка 1. — Ад палеаліта да ранняга сярэднявечча. — 137 с. (разам С. Піваварчыкам).
- Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1997. Частка 2. — Эпоха сярэднявечча. — 191 с. (разам С.Піваварчыкам).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
СпасылкіПравіць
- Бібліяграфія.
- Беларускія гісторыкі // История Беларуси IX—XVIII веков. Первоисточники — Эл. рэсурс Алега Ліцкевіча