Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён)

аграгарадок, Шчучынскі раён

Ка́менка — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 649 чал. (2001). Знаходзіцца за 16 км на захад ад Шчучына, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Скідзель; на поўдзень ад шашы Скідзель — Шчучын.

Аграгарадок
Каменка
Касцёл Св. Антонія Падуанскага
Касцёл Св. Антонія Падуанскага
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 525 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
Каменка на карце Беларусі ±
Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён) (Беларусь)
Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён)
Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Каменка (аграгарадок, Шчучынскі раён)

Гісторыя

правіць

Упершыню Каменка згадваецца ў другой пал. XVI ст. як маёнтак на мяжы Гарадзенскага і Лідскага паветаў. У 1580 К. Кладзінскі збудаваў тут драўляны касцёл, у 1599 П. Нонхарт заснаваў мястэчка.

У XVIII ст. Каменка знаходзілася ва ўладанні Тызенгаўзаў. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у мястэчку ў 1706 на працягу 2 тыдняў размяшчалася стаўка караля Швецыі Карла XII. Станам на 1737 тут было 47 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Гродзенскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1848 тут было 24 двары, на 1885 існавалі валасная ўправа, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 3 крамы, кірмаш. Побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак, у якім працавалі вінакурня, вадзяны і конны млыны. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку 74 двары, народнае вучылішча, касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 8 крамаў, карчма, рэгулярна праводзіліся 8 кірмашоў. У 1908 у народнай вучылішча 70 вучняў, 1 выкладчык. У Першую сусветную вайну з 1915 Каменку займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 мястэчка знаходзілася пад уладай бальшавікоў, польскага войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (105 двароў) і фальварак (4 пабудовы). Станам на 1931 дзейнічаў касцёл (збудаваны ў 1908), працавалі гмінная ўправа і пошта.

У 1939 Каменка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 у вёсцы было 134 двары, пачатковая школа, маторны млын, фельчарскі і ветэрынарны пункты; у асадзе — 25 двароў. На 1971 у Каменцы 180 двароў, на 1997 — 261, на 1 студзеня 2001 — 245.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1830 — 216 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 145, мяшчан-хрысціян і сялян 68[1]; 1878 — 411 чал., з іх 245 іўдзеяў[2]; 1885 — 440 чал.; 1897 — 553 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 484 чал. у мястэчку Каменка і 18 чал. у маёнтку Каменка; 1919 — 558 чал.; 1921 — 569 чал. у мястэчку Каменка і 94 чал. у фальварку Каменка; 1940 — 752 чал. у мястэчку Каменка, 57 чал. у фальварку Каменка і 209 чал. у асадзе Каменка; 1971 — 539 чал.; 1997 — 643 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 — 649 чал.[4]

Інфраструктура

правіць

У Каменцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, доі культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
 
Стары касцёл
  • Касцёл Святога Антонія Падуанскага (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  2. Kamionka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 779
  3. Валерый Шаблюк. Каменка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 41.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць