Вінцэнт Валадковіч
Вінцэнт Валадковіч (27 сакавіка 1765 — 1839) — дзяржаўны дзеяч.
Вінцэнт Валадковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Слізень | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 27 сакавіка 1765 | ||||||
Смерць | 1839 | ||||||
Род | Валадковічы | ||||||
Бацька | Міхал Валадковіч | ||||||
Маці | Кацярына з Галімскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Пшаздзецкіх[d] і Ядвіга з Тышкевічаў[d] | ||||||
Дзеці | Кацярына з Валадковічаў[d] і Клацільда з Валадковічаў[d] | ||||||
Член у |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Валадковіча і Кацярыны з Галімскіх. Меў брата Юзафа, які стаў мінскім губернскім маршалкам[1].
Шамбялян (1785), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (з 1791 па 1792), барысаўскі павятовы маршалак ў 1805—1808 гг., старшыня 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда з 1821 года[1].
На 1836 валодаў набытымі маёнткамі Дзекшняны Вілейскага павета (з 1815; 311 душ прыгонных муж. полу), Саламярэвічы (Саламарэчча) і Вейшнарова Мінскага павета (з 1815; 349 душ прыгонных муж. полу), Маркаў Вілейскага павета (з 1819; 115 душ прыгонных муж. полу), Старое Сяло і Краснае Мінскага павета (з 1820; 538 душ прыгонных муж. полу)[1].
Магчыма, той самы, які ўваходзіў у патаемнае таварыства «Асацыяцыя» і падпісаў петыцыю да расійскага цара Паўла І, а ў час вайны 1812 года ўваходзіў спачатку ў Камісію Часовага кіравання Мінскай правінцыі (аддзел паліцыі), потым — у склад адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента, дзе быў сябрам аддзела паліцыі. У 1820 г. — падкаморы вілейскі[2].
Член масонскай ложы «Паўночная паходня» і ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2].
Партрэт яго, дзе ён разам з жонкай, намаляваў Я. Дамель. У 1821 годзе выдаткаваў 5 дукатаў мінскай губернатаршы А. Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку[2].
Сям’я
правіцьУ першым шлюбе з Тэрэзай з Пшаздзецкіх (пам. пасля 1786), дачкой Юзафа Пшаздзецкага, старосты грабоўскага. Тэрэза у першым шлюбе была з Францішкам Ксаверыем Марцінавічам Валадковічам (пам. 1786), суддзёй Мінскага гродскага суда (1775), шамбялянам (1780).
У другім шлюбе з Ядвігай з Тышкевічаў (каля 1782—1864), дачкой Юзафа Тышкевіча, старосты вяляціцкага. Меў дзяцей[2]:
- Кацярына (нар. каля 1800), у шлюбе з Гіпалітам Гечэвічам, сынам мінскага губернатара Вікенція Іванавічя Гечан-Гечэвіча.
- Міхал (1802—1822).
- Юзаф Эмануэль Каспер (1803—1883), у шлюбе з Соф’яй Шчыт-Неміровіч.
- Аляксандр (1806—1861), удзельнік паўстання 1830—1831 г.
- Ігнацы Эмануэль Сікстус (1808—1852). У першым шлюбе з Вікторыяй з Друцкіх-Любецкіх, у другім шлюбе з Алінай з Друцкіх Любецкіх.
- Клацільда (нар. 1810), у шлюбе з Аляксандрам Горватам.
Зноскі
- ↑ а б в ВОЛОДКОВИЧ Иосиф (Юзеф) Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
- ↑ а б в г Швед, В. В. Валадковіч (Валадкевіч) Вінцэнт [Міхайлавіч] // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Валадковіч (Валадкевіч) Вінцэнт [Міхайлавіч] // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.