Камергер

(Пасля перасылкі з Шамбялян)

Камергер, або шамбялян — прыдворны ўрад у некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Рэчы Паспалітай уведзены каралём і вялікім князем Янам III Сабескім і шырэй распаўсюдзіўся як ганаровы ўрад пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім. Адначасова ў Рэчы Паспалітай урад шамбяляна надаваўся 19 асобам.

У Расійскай імперыі спачатку камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала пэўнай галіной палацавай гаспадаркі. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 года прыдворны штат камергераў быў скарочаны, пазней званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да званне камергера надавалася ў Расіі толькі дваранам, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй за правадзейнага стацкага саветніка.

Спачатку адносіўся да V класа Табелі аб рангах, з 1737 года да VI класа, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.