Андрусь Горват

беларускі пісьменнік

Андрэй Іванавіч Горват ці часцей Андрусь Горват (нар. 1983[1]) — беларускі пісьменнік і журналіст, найбольш вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“»; прадпрымальнік у сферы турызму[2].

Андрусь Горват
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1983
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, публіцыст
Мова твораў беларуская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 2006 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

З восені 2013 г. да сакавіка 2015 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра[3]. Пасля пераехаў у вёску Прудок на Палессі. Падчас свайго жыцця ў Прудку актыўна рабіў запісы на сваёй старонцы ў Facebook. Гэтыя запісы і сталі асновай для кнігі «Радзіва „Прудок“».

У 2016 годзе праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраванняў 364 асоб на выданне кнігі, якую пісаў 3 гады (з 2014 года). Кніга выпускалася некалькі разоў і агульны тыраж дасягнуў больш за 7000 асобнікаў. Пасля выдання кнігі выдаліў свой акаўнт у Facebook.

16 мая 2018 года адбылася прэм’ера спектакля «Радзіва „Прудок“» у тэатры імя Янкі Купалы. Рэжысёр спектакля — Раман Падаляка, ролю Андруся выканаў Міхаіл Зуй, таксама ўдзельнічаюць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч[4]. Першыя паказы шлі з вялікімі аншлагамі, квіткі на пяць чэрвеньскіх паказаў былі распроданы за 6 гадзін пасля пачатку продажаў[5].

У снежні 2018 года ў кнігарнях з’явілася другая кніга аўтара «Прэм’ера», на якой ён быў пазначаны як Андрэй Горват. Да выхаду кнігі аўтар не запланаваў аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў[6].

24 мая 2021 г. у якасці прадпрымальніка ў сферы турызму прысутнічаў у Нароўлі на дыялогавай пляцоўцы па развіцці ўнутранага і прамысловага турызму Нараўлянскага раёна[7].

5 кастрычніка 2022 г. падарыў Нараўлянскаму гісторыка-этнаграфічнаму музею кнігу Уладзіміра Тугая «Чырвоны Мазыранін» (2022), купленую Горватам за свой кошт; на кнізе Андрэй Горват пакінуў свой дарчы аўтограф[8].

ПрэмііПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • 2016 — Радзіва «Прудок». Дзённік
  • 2018 — Прэм’ера: аповесць.

ДакументалістыкаПравіць

Разам з Васілём Васілевічам Чайкам (нар. 1965) прыняў удзел у стварэнні дакументальна-пазнавальнага фільму аўтарства і рэжысуры Аляксандра Матафонава «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання[9].

Набыццё руін будынка былога палаца Горватаў у НароўліПравіць

Звяртаючы ўвагу на сугучнасць прозвішчаў, беларускі пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват з юнацкіх гадоў пачаў вывучаць гісторыю шляхецкага роду Горватаў і гісторыю родавых сядзіб, каб даведацца пра патэнцыйныя сваяцкія адносіны. Сам Андрэй Горват паходзіць з прыгонных сялян вёскі Прудок (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь) і лічыць, што яго продкі, паводле ўласных генеалагічных даследаванняў, могуць паходзіць ад шляхціца Кандрата Горвата (сына Гілярыя-Ваўрынца Нікшыча-Горвата)[10], нашчадкі якога збяднелі і перайшлі ў стан сялян.

 
Будынак палаца Горватаў у Нароўлі на беразе Прыпяці. Фота 2012 г.

Андрэй Горват таксама з 2006 г. хадзіў з думкай, каб набыць занядбаны і струхлелы будынак былога палаца Горватаў у Нароўлі, каб папярэдзіць яго поўны заняпад і знішчэнне і захаваць напамін аб слаўным родзе Горватаў[11]. У занядбаным будынку абваліўся дах, многа дзе адсутнічала падлога і вокны.

12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі[12] (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне[13]. Калі ўмовы не будуць выкананы за 5 гадоў, то руіны будынка палаца павінны быць вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і краўдфандзінгу. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі гатэля і рэстарана[14][15][16].

Зноскі

  1. https://nashaniva.by/?c=ar&i=166088
  2. В Наровле на диалоговой площадке обсудили идеи развития внутреннего и промышленного туризма
  3. https://news.tut.by/culture/535717.html Архівавана 30 сакавіка 2017.
  4. Спектаклі | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы (kupalauski.by)
  5. Спектакль «Радзіва „Прудок“» покажут в Минске в Купаловском театре (tut.by)
  6. В обстановке строгой секретности. Увидела свет вторая книга Горвата (nn.by)
  7. В Наровле на диалоговой площадке обсудили идеи развития внутреннего и промышленного туризма
  8. НЕ ТОЛЬКО О КНИГЕ
  9. Лабірынты. Зачараваныя замкі паннаў Горватаў
  10. «Я — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку»
  11. «Главное — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле
  12. Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах
  13. Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват
  14. Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў
  15. Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай
  16. Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле

СпасылкіПравіць