Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі
Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар,[2] медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў,[3] блогер.[4]
Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1973 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.[2]
Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.[3] Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках.[2] Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.[3]
Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012).[3] Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014). Сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).
ПрызнаннеПравіць
- Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».[3]
- Лаўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007) за лепшы постынг у беларускай блогасферы за 2007 год.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі…
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…
- ↑ Квяткоўскі, Севярын Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
ЛітаратураПравіць
- Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч / Саюз беларускіх пісьменнікаў: Асабістыя старонкі сяброў СБП [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://lit-bel.org
- Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца: Вынiкi 2012 года [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://2013.gedroyc.by/ Архівавана 13 ліпеня 2014.
СпасылкіПравіць
- http://www.budzma.org/
- http://abrykos.livejournal.com/ — блог С. Квяткоўскага ў ЖЖ
- Творы С. Квяткоўскага на «Беларускай палічцы»