Мармела́д — кулінарны прадукт, прыгатаваны з фруктаў, вараных з цукаром з даданнем пекціна і смакавых дадаткаў (можа лічыцца разнавіднасцю густога варэння). У англамоўных краінах слова англ.: marmalade азначае толькі варэнне з цытрусавых (асабліва з апельсінаў). У СССР у мармелад дадавалі інгрэдыенты, якія не маюць дачынення да садавіны (напрыклад, агар-агар).

Мармелад на хлебе
Цвёрды мармелад

Гісторыя

правіць

Слова паходзіць ад партугальскага marmelada, які азначае выключна варэнне з айвы. Густое варэнне з апельсінаў з такой назвай стала папулярна ў Вялікабрытаніі, адкуль мода на такія прадукты пракралася на кантынент разам з назвай — у нямецкай мове Marmelade азначае варэнне наогул.

Паводле іншых крыніц [1] «мармелад» у перакладзе з французскага азначае — старанна прыгатаваная страва колеру яблыкаў.

Еўрапейцы пазнаёміліся з мармеладам падчас Крыжовых паходаў у Малай Азіі. Гістарычная радзіма мармеладу — Блізкі ўсход і Усходняе Міжземнамор'е. Для таго, каб захаваць ураджай, плады ці сок ягад і садавіны выварвалі да максімальнага згушчэння.

 
Партугальскі мармелад з айвы

Зноскі

  1. В. В. Похлебкин. Кулинарный словарь, 2002

Гл. таксама

правіць