Варэнне
Варэнне (ці сочыва) — від дэсерту, атрыманы ў выніку варэння садавіны, ягад або, радзей, гародніны з цукрам з мэтай кансервавання. Варэнне дадаюць у тарты, пірожныя, ёгурты, гарбату, намазваюць на хлеб або ядуць лыжкай. У адрозненне ад джэмаў, павідла, канфіцюру і жэле, варэнне гатуецца такім чынам, каб інгрэдыенты захоўвалі сваю форму.
Варэнне | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З гатовага варэння здымаюць плеўку і гарачым разліваюць у апараныя гарачыя слоікі, якія пасля гэтага закрываюць і перагортваюць уверх дном для астуджэння.
Віды варэння
правіцьВарэнне бывае як вадкім (кампот), так і густым (мармелад). Таксама існуе варэнне-пяціхвілінка.
Варэнне-пяціхвілінка — разнавіднасць варэння з часам варэння 5 хвілін. Яго можна гатаваць з розных ягад: маліны, абрыкосаў[1], суніц[2], чарніц.
Варэнне-пяціхвілінку таксама можна варыць у 3 этапы, кожны па 5 хвілін.[2][3]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Малиновая пятиминутка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2012. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ а б Варенье пятиминутка // Чудо-повар
- ↑ Клубничное варенье «пятиминутка» // Чудо Печка