Жэле (фр.: gele'e) — харчовы калоідны раствор (звычайна на аснове фруктаў), у які дадаюць жэлацін, прычым пры астыванні ўся маса атрымлівае студзеністы выгляд.

Пластовае жэле

Жэле гатуецца таксама вываркай жэлаціну з цялячых ног і галоў. Салодкія жэле называюць фр.: gele'e, у адрозненне ад мясных жэле, якія называюць фр.: l’aspic (адкуль скажонае: ланшпіг), а пакрытай імі страве, па-беларуску — заліўное. Фруктовыя жэле з садавіны і пладоў, якія змяшчаюць шмат пектына, можна атрымліваць і без дадатку да іх жэлаціну, бо пектын і сам надае сіропу студзеністы выгляд. Часцей за ўсё такое жэле робяць з кіслявых, пераважна антонаўскіх, яблыкаў і потым афарбоўваюць яго шпінатам у зялёны і кармінам — у чырвоны колер.

Гл. таксамаПравіць