Шпіна́т[3] (Spinacia) — род кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Шпінат

Шпінат агародны (Spinacia oleracea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spinacia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20708
NCBI  3561
EOL  71097
GRIN  g:11405
IPNI  7004-1

Апісанне правіць

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 70 см. Лісце чаргаванае, трохвугольна-коп’епадобнае, суцэльнакрайняе, на доўгіх чаранках. Мужчынскія кветкі сабраны ў мяцёлку, жаночыя размешчаны ў пазухах лісця. Плод — арэшак.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Як харчовыя расліны вырошчваюць шпінат агародны (Spinacia oleracea) і шпінат туркестанскі (Spinacia turkestanica), часам дзічэюць і трапляюцца каля жылля.

Віды правіць

Род уключае тры віда[4]:

Выкарыстанне правіць

Лісце шпінату мае шмат бялкоў, вугляводы, вітамін C, вітаміны групы B, карацін, солі жалеза і фосфару. Спажываецца свежым і кансерваваным.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
  5. Звесткі пра род Spinacia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Шпинат — род Spinacia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)