Шпіна́т агародны[3][4] (Spinacia oleracea) — кветкавая расліна роду Шпінат (Spinacia) сямейства Аксамітнікавыя.

Шпінат агародны
Spinacia oleracea Spinazie bloeiend.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spinacia oleracea L., Sp. Pl. 2: 1027, 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20709
NCBI  3562
EOL  582002
GRIN  t:35256
IPNI  167384-1
TPL  kew-2483900

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая, холадаўстойлівая (вегетацыйны перыяд 25—30 дзён), перакрыжаванаапыляльная, у асноўным двухдомная травяністая расліна. Сцябло прамое, простае або галінастае. Лісце суцэльнае.

ВыкарыстаннеПравіць

Вырошчваецца як харчовая расліна. Спачатку дае разетку сакавітага лісця, якое спажываюць у ежу, пазней — кветкавае сцябло. Лісце шпінату мае ў сабе 0,5 % клятчаткі, 2,28 % сырога бялку, 55 мг вітаміну С на 100 г сырой масы рэчыва, фоліевую кіслату і інш. Па наяўнасці жалеза шпінат пераўзыходзіць іншыя агароднінныя культуры.

Маладое лісце шпінату спажываюць у салатах, супах, як гарнір, для кансервавання і інш.; карысны ў дзіцячым дыетычным харчаванні пры малакроўі і страўнікава-кішачных захворваннях.

АгратэхнікаПравіць

Шпінат патрабуе ўрадлівай і вільготнай глебы з рэакцыяй блізкай да нейтральнай. У адкрытым і ахаваным грунце шпінат вырошчваюць як самастойную культуру або ім ушчыльняюць іншыя культуры. Сеюць у некалькі тэрмінаў з інтэрвалам 10—12 дзён напачатку вясны, летам — больш познія сарты, менш схільныя да стралкавання. Сеюць пяціраднымі стужкамі. Догляд за пасевамі ўключае рыхленне міжрадкоўяў, праполванне, паліванне. Убіраюць шпінат раніцай выбарачна праз 20—30 дзён пасля сяўбы, калі ёсць 5—6 развітых лістоў цёмна-зялёнага колеру і не ўтварыліся кветкавыя сцёблы. Расліну вырываюць з коранем, атрасаюць зямлю і складваюць у драўляныя скрынкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Шпинат огородный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)